Афанасій Філіповіч. ДЫЯРЫУШ*

Падумаў сам сабе з імем Іісуса Хрыста: "Так цяпер Царква Праваслаўная тут, у дзяржаве хрысціянскай, лямантуе з-за ўкрадзеных дзённымі злодзеямі — уніятамі праклятымі — ложа духоўнага Саламонава іпазбаўлення Яе ад покрыва прыгожага». Бо ўтой час нейкі пярэварацень, злодзей іблюзнер Кас'ян выдаў кніжку, агаляючы сакраманты прасвятой Царквы Усходняй праваслаўнай. Так разважаючы, параўняўся з той нявестай, даў ёй чырвоны залаты, кажучы:

— Купі сабе што хочаш.

У той жа момант сышоў на мяне Дух Святы іў тужлівым жалю ядоўга з рыданнем плакаў. Потым у гасподзе, у каморцы Сцяфана Русіна Пікара, адпраўляў акафіст да Прачыстай Багародзіцы са словамі: "Ад усіх бедаў нас пазбаў". Раптам пачуў выразны голас ад вобраза Прачыстай Багародзіцы:

— О, Афанасій! Звяртайсяцяпер на сойме праз вобраз Мой — выяву на крыжы Купяціцкім — да караля польскага іРэчы Паспалітай, пагражаючы гневам істрашным судом Божым, які для іх сапраўды вось-вось наступіць, калі не адумаюцца. Няхай найперш унію тую праклятую навечна зганьбяць, бо тое неадкладна зрабіць трэба. Тады, можа будзе яшчэ ўсё добра.

У 1643 годзе я, паводле загаду Прачыстай Багародзіцы ісілай Пачэснага Крыжа з імем Іісуса Хрыста (што ўсё тое ітлумачыць), як нейкі ігрок, які мае добрую карту, іяк Ілля Прарок з яго адданасцю Праваслаўнай веры, на сойме вальным у Варшаве падаў праз дыякана майго вашай каралеўскай міласці, пану мне міласціваму, інекаторым вельмі паважным асобам з рыцарскага кола — вобраз Прачыстай Багародзіцы Купяціцкай, змешчаны на крыжы. Той вобраз, у сямі экземплярах на палатне пісаны, разам з "Гісторыяй маскоўскай" і надпісам-перасцярогай ад гневу Божага істрашнага Суда Яго падаў як зварот ад Усходняй Царквы ў замку, у сенатарскай палаце. Пры тым засведчыў вернасць ва ўсім вашай каралеўскай міласці, пану майму міласціваму. Якпадаваў, па волі Божай, спасылаўся на закон, голасна прамаўляючы:

— Найяснейшы кароль польскі, пан мой міласцівы! Невыносную крыўду маем! Не хочуць нам, людзям прававерным, у справах набожных царкоўных прывілеяў выдаваць! Не хочуць з намі, што прысягнулі вашай каралеўскай міласці, абыходзіцца паводле законаў. Ужо амаль пяцьдзесят год вера праўдзівая іЦарква Усходняя грэцкая ўкаралеўстве Польскім смяротныя прыцясненні церпіць пад вамі, спадары хрысціянскія, з прычыны козняў уніі праклятай. I тое дзеецца з прычыны іпры дапамозе ненавісных капланаў рымскіх, перадусім езуітаў дужа мудрых. Тыя езуіты адточанымі словамі ітытуламі высокімі пабралі нутро людское, душы яшчэ маленькіх дзетак, ладзячы ўшколах камедыі, маючы ўкасцёлах катэдры ікніжкі пераліцаваныя, выдуманыя ашуканнем шайтанскім, якія раздаюць бязбожна простым людзям. Абліваюць брудам іпераследуюць прававерных хрысціянаў, самі будучы неправавернымі.

Я той убогі Афанасій, які назаўтра, у суботу, паводле загаду некаторых паноў сенатараў, сам прыйшоў з дыяканам маім Лявонціем да пана Апалінскага, маршалка. Зрабіў справаздачу ібыў пасланы панам маршалкам да яго міласці ксяндза біскупа пазнанскага Андрэя Шадроўскага, чалавека вельмі паважанага, пра якога іяго міласць айцец наш мітрапаліт Магіла гаварыў (чуў гэта, калі быў у Кіеве):

— Гэта мой добры прыяцель!

Дык вось ён, як вярнуўся вечарам з Сената, ад вашай каралеўскай міласці, з наступнай суцешнай весткай нас азнаёміў:

— Кароль, пан наш міласцівы, казаў паставіць пячатку пад тым прывілеем, якога вы патрабуеце. Прыходзьце раніцай да князя падканцлера.

Я той убогі Афанасій, які не быў дапушчаны сваімі старшымі айцамі да запячатвання прывілею. Злымі словамі зганены, шалёным названы, наогул застаўся ва ўсім (даруй, Божа!) аблаяны, аплёваны, абсмяяны іабвінавачаны. Толькі за тое, што ім не дакладаў, калі складаў тыя звароты. Няўжо ж слушна дакладаць пра таямніцы Божыя?!

Ах, бяда ж тым, хто ад лаціны мудры! Ужо нічога на веру не прымаюць іволі Божай не слухаюць, але ўсё на сябе іна розум свой прыняўшы, сваю волю выконваюць ісвае сваіх прыгнятаюць. У Варшаве, на Доўгай вуліцы, у гасподзе Яна Жалязоўскага, некалькі тыдняў, амаль да раз’езду соймавага, пераследвалі мяне ітрымалі у вязніцы разам з дыяканам маім Лявонціем. Менавіта з-за той вязніцы не здолеў яаніякім чынам прывесці іх да духоўнай разважлівасці ўтой знакамітай справе царкоўнай, якая распачалася па волі Божай. Узгарэўся яіўзрушыўся з-за адданасці Дому Божаму, а не з-за шаленства. І наогул, маючы на сваім сэрцы выбітае імя Іісуса Хрыста, жадаючы, каб апомніліся старшыя мае, дабравольна не пабаяўся распрануцца івымазацца ўбалоце, абы толькі Царква, узлюбленая Хрыстова, была апранутая іачышчаная. Я зрабіўся нібы шалёны ісам з вязніцы выйшаў голы, толькі каптур іпарамант для знаку законнага на сабе маючы. Затым посахам сябе б’ючы, па вуліцах варшаўскіх бегаў ікрычаў немым голасам:

— Бяда праклятым іняверным!

Чэлядзь уладыкі, што падсцерагала мяне ўгасподзе, пагналася за мною, калі ябег да брамы Кракаўскай, бо намерваўся на рынку заскочыць у касцёлы, а быў дзень Звеставання (па-новаму), каб і там крычаць: "Бяда, бяда праклятым іняверным!"

Там, пад брамаю, яны акружылі мяне іадцяснілі ўбалота па калена, а потым яшчэ глыбей. Стаялі нада мной з вялікім натоўпам людзей доўгі час, пакуль ад гасподы воз не прыгналі. Тады я, убогі Афанасій, быў ледзь не мёртвы, вялікі холад ператрываўшы, бо быў месяц сакавік. Ледзь жывым быў прывезены на возе да гасподы, потымзноўку кінулі мяне ўвязніцу.

Я той убогі Афанасій, які быў абвінавачаны за скаргі, пададзеныя ўсенат праз іконы Прачыстай Багародзіцы, а таксама за агаленне маё, нібыта шалёнае, дзеля Царквы Хрыстовай. Абвінавачаннем некага Даніловіча, пісара ўладычнага, быў асуджаны старшымі айцамі, хоць паводле дыяцэзіі імесца соймавага яны не мелі права судзіць. Аднак іх распараджэннем быў пазбаўлены прасвітарства іігуменства.

I ўжо на выездзе з Варшавы, не ведаючы дзе мяне падзець, перасылалі ад гасподы да гасподы, ад айца ўладыкі да ігумена Луцкага, ад таго — да старшага віленскага. З гасподы зноў да айца Косава за Віслу-раку чаўном пераправілі. 3-за Віслы паўторна да Варшавы пераправілі да айца старшага віленскага, які меў гасподу на Лазні. Старшы віленскі, ад’язджаючы, загадваў чэлядзі сваёй аддаць мяне да айца Шыціка. Той трэці раз перавозіць мяне праз Віслу. Там явыказаў жаданне ўпэўніцца, ці запячатаны, паводле паведамлення біскупа, прывілей у падканцлера. Не дазволіўшы мне даведацца пра гэта, старшыя айцы праводзілі мяне з Варшавы да Кіева.

У Кіеве ніхто праз немалы час не запытаў у мяне, у чым явінаваты. Гэта мяне надта засмуціла. Асабліва тое, што пра спакой царкоўны іпамнажэнне хвалы Божай не дбаюць. Бачыў я там вогнішчы алхіміцкія, якія палілі ўсямі печках дзеля адшукання адной асобы, ад якой на той час шмат залежала ўсправе веры праваслаўнай іУсходняй Царквы. Пра сваю заклапочанасць часткова паведаміў спадару айцу Зосіму Пячэрскаму іайцу Іосіфу Дунаеўскаму.

Я той убогі Афанасій, які зноўку, паводле злой задумы, па загаду яго міласці айца нашага мітрапаліта Пятра Магілы, у кансісторыі духоўнай быў асуджаны духоўнымі айцамі, нібы злачынца якісьці. На тым судзе калі прыгадаў, як мяне ўВаршаве вадзілі ад гасподы да гасподы, айцец Гізель сказаў:

— Як ад Анны да Каіафы.

Потым, бачачы, што яібез позвы з’явіўся, суддзю не выклікалі. Адразу без дэкрэту ад усяго вольным мяне зрабілі. І па благаславенню айца нашага мітрапаліта Кіеўскага іўсёй Русі, экзарха святога апостальскага прастола Канстанцінопальскага Пятра Магілы, адпраўляў я неаднаразова з дыяканам маім святыя літургіі ўПячорах іна вялікім прастоле ўцаркве Успення Прачыстай Багародзіцы Пячорскай цудатворнай. А той суд ідэкрэт, несправядліва на мяне ўВаршаве складзены, быў патлумлены назаўжды.

Ятой убогі Афанасій, які спачатку па волі Божай, а затымзгодна з пісьмовым благаславеннем яго міласці айца нашага мітрапаліта Кіеўскага, зноўку, паводле жадання брацтва праваслаўнага Берасцейскага, на ігуменства пасланы. Там, у манастыры ўбогім, згодна жыў з некалькамі дзесяткамі братоў маіх, што ведама Богу ілюдзям. Ясам ібраты мае цярпелі ад свавольных студэнтаў езуітаў іад папоў уніяцкіх неаднаразовыя пабоі, гвалт іабразы. Нападалі на манастыр, заміналі бесперашкодна ісці шляхам праз кірмаш са святынямі, стваралі невыносныя пакуты. УКобрыне нехта Аблачынскі, называючы сябе уніяцкім архімандрытам, гвалтам захапіў (о, бяда ж!) законнікаў, пасланых да мяне на маіх конях з Купяцічаў. Свяшчэннаінаку бараду абрэзаў, дыякана распрануў, а затым выгнаў іх, а коней з возам ірэчамі на некалькі сот залатых прысвоіў. I ад іншых па многіх месцах вельмі вялікія крыўды ібеды мелі іцяпер маем.

У той час па пэўных патрэбах царкоўных іманастырскіх, асаблівай Божай воляй, мы ездзілі ўКракаў. Там прасілі яго міласць пана Сапегу, ваяводу наваградскага, як дабрадзея свайго, бо на яго міласці грунце месцімся, каб з ласкі сваёй узяў у вашай каралеўскай міласці ліст напамінальны да тых крыўдзіцеляў, таму што нам, праваслаўным хрысціянам, у кожнай сваёй справе цяжка здабыць справядлівасць. На кожным месцы, у дварах іў судах лаяцца на нас ідражняць:

— Гугу, русін, люпус, рэлія, “господи-помилуй”, схізматык, турак-грэчын, адшчапенец, налівайка! I больш таго, як на агіду якую, нас людзям выстаўляючы, усяго навыдумлялі. Менавіта з-за пакутаў нашых ізганьбавання ліста напамінальнага да тых крыўдзіцеляў прасілі. Але гора бедных— панам жарты, сказаў ён[6]:

— Поп з папом пабіўся, якая мне да таго справа? Будзьце уніятамі, тады спакойна жыць будзеце. Або ідзіце да сваіх старшых па справядлівасць. А ліст, пісаны да мяне, у якім называеце, хто вам крыўду ўчыніў, вяртаю вам для сведчання ў судзе.

Але і тут дарма мы стараліся, толькі страцілі некалькі дзесяткаў залатых.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.