Афанасій Філіповіч. ДЫЯРЫУШ*

Затым ясупакоіўся. Толькі пазбіраўкаля места міласціну.

Пэўна, воляй Божай, быў у пасла маскоўскага[7]. Апавядаў яму пра жыццё сваё ў1638 годзе ўсталіцы маскоўскай. А калі спыталі мяне пра Дзімітровіча, пра якога ядаведаўся ўбытнасць маю ўБерасці ад спадара Галенскага, намесніка гарадскога, якога ёнтытула івыхавання, яадказаў:

— Дзімітровіч ісам не ведае, хто ён ёсць, а тым больш — ніхто іншы, ён жа не падпісваецца царэвічам.

Я, як пазбаўлены ўсялякай хітрасці іне маючы прадпісанняў пра яго таямніцы, даў ліст яго, да мяне з гасподы пісаны, з подпісам рукі інаступнымі словамі: "Ян Фаўстын Дзімітровіч".

3 Кракава паехаў у Варшаву для выкупу прывілея. Ад юрыста Зычэўскага меў звесткі, што той прывілей, які на сойме патрабаваў, ужо замацаваны пячаткай. Але за тую пячатку ён захацеў шэсць тысяч залатых, кажучы:

— Зрабіў яго праз езуітаў ікоштам сваім вялікім.

Я ж, бедны, на першы задатак яму дзесяць чырвоных залатых даў, на які іцяпер распіску ад яго маю, потым даваў яму яшчэ дваццаць чырвоных залатых, а на астатняе абяцанне даваў. Тады яагледзеў той прывілей запячатаны іўбачыў, што ён у метрыкі не ўпісаны. Таму больш не дабіваўся, паклаўся на волю Божую ішчаслівы выпадак.

Прыехаў яда Берасця. Айцы бернардзіны, калі ўбачылі прывілей, замацаваны пячаткай, то намалявалі вобраз Прачыстай Багародзіцы Купяціцкай у крыжы, упершыню са скіпетрам, з ідэяй ваяўнічасці. Як намалявалі, прынеслі мне, ія набыў яго за чырвоны залаты.

Трымаў вобраз той у келлі маёй. У адпаведны час адпраўляў перад ім малітвы. На тым месцы, як іў мінулыя часы, напаў на мяне вельмі вялікі страх. Аднойчы ад іконы той пачуў голас:

— О, Афанасій! Яшчэ раз звяртайся праз вобраз Мой Купяціцкі ўкрыжы на сойме чарговым да караля польскага іда Рэчы Паспалітай пра вынішчэнне дашчэнту уніі праклятай. Добра будзе, калі паслухаюць івынішчаць яе. Пажывуць тады ўнаступныя гады шчасліва. (…)

Пасля таго сполаху быў саслабелы пяць дзён. Не піў іне еў, думаў, што рабіць. Бяда мне казаць пра такія рэчы на такім месцы! Але бяда імаўчаць пра справы Божыя! Пастанавіў, аднак, для сябе — прамаўляць.

Тады прыйшло да мяне ўсведамленне і азарэнне з дару Духа Святога, бо ў тое шчырым сэрцам веру, што уніяты рымлянамі ашуканыя, а рымляны — менавіта ў Божых справах і парадках духоўных — ашуканыя шайтанам праклятым. Вобраз Багародзіцы на тое ўказвае, каб усе, у тым ліку і ерэтыкі, спазналі, што Яна — сапраўдная Царыца Нябесная і Дабрадзейка вялікая роду чалавечаму паводле нараджэння, а таксама і ўсе святыя Божыя.

Крыж — гэта знак хуткага прыходу Хрыста на суд справядлівы. "Сведчы, Афанасій, пра тыя справы Мае інеадкладна крычы, галасі! Нібы труба найгучнейшая, верашчы, бо прабіў час! Каб усе, што называюцца імем Хрыстовым, да праўды прыйшлі, гэта значыць: адшчапенцы іерэтыкі, лютэране, арыяне, нурыяне, сацыяне, цвінгліяне ды іншыя тым падобныя, хто веруе ўХрыста Госпада. Каб прыйшлі да парадку справядлівага, духоўнага, устаноўленага на сямі саборах. Гэта значыць: далучыліся да тых, хто па правую руку, бо хутка не будуць мець часу перад пакутамі. Каб усвядомілі патрэбу інеабходнасць вайны з паганымі інявернымі Хрыстовымі, каб быў над усімі адзін пастыр Іісус Хрыстос, а не папеж. I адна аўчарня Іісуса Хрыста, а не папежава. Бо ўЕвангеллі святым не папеж кажа: "Ёсць у Мяне ііншыя авечкі, якія не з гэтага двара, ітых Мне трэба прывесці; іголас Мой яны пачуюць, ібудзе адзін статак іадзін Пастыр" (Ін. 10, 16).

Тады я, убогі Афанасій, змушаны такой воляй Божай, пачаў рыхтавацца да высокага тэатра гэтага свету — да сойма вальнага, які планаваўся ўПольшчы. Намерыўся зрабіць наступнае: паднесці некалькі дзесяткаў аркушаў з абразамі Прачыстай Багародзіцы Купяціцкай із "Гісторыяй маскоўскай", як іна мінулым сойме, у час знаходжання вашай каралеўскай міласці ўкасцёле, па прачытанні Евангелля, у час казання. Затым на розных месцах распачатую справу растлумачваць розным станам Кароны іВялікага княства Літоўскага, а таксама купцам чужаземным, калі яны будуць. Спасылацца вырашыў на Прачыстую Багародзіцу іўсіх святых ітое, чаго ад нас патрабуе Усемагутны Бог напрыканцы свету інапярэдадні Страшнага Суда.

Ці ж я, убогі чарвяк, магу зразумець, чаму Тварэц мой Іісус Хрыстос і Маці Яго Прачыстая Багародзіца Купяціцкая такую цяжкую, дзіўную і надта вялікую справу і службу на мяне пакорлівага, як на быдлятка Валаамава, вырашылі ўскласці? О, Іісусе Хрысце, мой Адкупіцелю! Ці не павінен быў я, убогі, сядзець у манастыры, як іншыя духоўныя айцы і браты мае, молячыся Табе, Тварцу майму, за сябе і за ўсю ўладу — духоўную і свецкую, а асабліва за дабрадзеяў маіх?! Ці не лічыў ятак? Лічыў ілічу, дзівячыся незразумелым справам Яго святым!

Падаю тое да набожнай увагі вашай міласці, пану і дабрадзею мне вельмі міласціваму, што мусіў я, просты чалавек, прастак, гарбарчык, калугер[8] убогі рабіць паміж гаспадарамі свету — вашай каралеўскай міласцю і царом маскоўскім — калі б не было на тое асаблівай волі і клопату Бога ў Троіцы Святой Адзінага?! Бо іСам Ён казаў: "без Мяне не можаце рабіць нічога" (Ін., 15, 5).

Русь хрысцілася пры князі Уладзіміры Божай воляй у 988 годзе[9] ад патрыярха Канстанцінопаля, новага Рыма, праз дваццаць два гады пасля палякаў. I з таго часу належыць да духоўнага паслушэнства іблагаславенства Канстанцінопальскага патрыярха. Тое шмат каму ведама, а каму няведама — няхай у Длугаша, каноніка кракаўскага, ды ўіншых летапісцаў паглядзяць.

Унія — праклятая, што пацвярджаецца канонамі. Калі хтосьці пакіне пастыра свайго ўласнага ібрацтва ды перабяжыць да другога, да якого не належыць — той няхай будзе пракляты ад Айца іСына, іСвятога Духа! Няхай іпа смерці не будзе адпушчаны! Няхай будзе мець праклён святых айцоў, якія сінадавалі ўНікеі, ды ўсіх святых Божых!

А пастыр іайцец духоўны (патрыярх) сапраўды так вязаў (пастанавіў — Рэд.). Канстанцінопальскай патрыярхіі сапраўды, паводле волі Божай, паміж пяццю сталіцамі духоўнымі на гэтым часовым свеце — з пэўных івельмі важных прычын ітаямніц Божых, Духам Святым утвораных іўладкаваных — паміж сталіцамі, кажу, пяццю: Канстанцінопальскай, Антыяхійскай, Рымскай, Александрыйскай, Іерусалімскай — адзіная ўлада іроўнасць духоўнай улады зіншымі сталіцамі дадзена. Улада праўдзівым парадкам звязваць іразвязваць, паводле запавета Хрыстовага: "Праўду кажу вам: што вы звяжаце на зямлі, тое будзе звязана на небе; ішто развяжаце на зямлі, тое будзе развязана на небе" (Мф., 18, 18). Хто таго не прызнае — той уніят, які ўцёк ад пастыра свайго ўласнага па сваёй волі. Ён справядліва пракляты. Ён без споведзі іпакаяння належнага сыдзе з гэтага свету.

Ведаць і тое трэба: як Люцыпар з найвышэйшага неба нізрынуты, гэтак і уніяты з царкоўнага неба. Дзеля пажадання крэсла сенатарскага сталася тое пракляцце. Грэх садомскі ды вялікія сваявольствы вялебных айцоў з-за пэўных прычын не заўважаюцца, але пыха праклятая найбольш павінна ганьбавацца. Пацей перад уладыцтвам быў кашталянам берасцейскім і меў месца ў Сенаце. Калі ж стаў епіскапам — пазбавіўся яго. Пасля таго, думаючы пра сябе высока, у розных асобаў і ў пана віленскага Хадкевіча парады шукаў і пытаўся:

—Чаму пад каралём польскім маем вольнасці агульныя, а не засядаем побач з біскупамі? Тады рымскія духоўныя парадзілі яму:

— Калі будзеце мець ад айца святога, старога Рыма папежа, благаславенне — то проста вам будзе мець разам з намі імесца сенатарскае.

Тады Пацей, дзеля крэсла сенатарскага, таемна дамовіўся з Тарлецкім, Рагозам ды іншымі хаўруснікамі сваімі. Зрабіў рэестр выбраных людзей прававерных з народа праваслаўнага — князёў, паноў, зямян, некаторых абывацеляў ды імем усёй царквы Рускай Праваслаўнай Усходняй здрадліва, не зважаючы на клятву, якую сам для сябе пісаў і выдаваў, — Рымскаму папу, які да народу праваслаўнага не належаў, аддаўся ў паслушэнства. Аднак і за тое не атрымаў крэсла. Толькі сяброўства ксяндзоў ды парады іх ліслівыя, а таксама ласку каралеўскую ў справе абароны той уніі ды царкоўныя фундацыі.

З таго часу, пасля злой афёры сваёй, нязграбна прыжыўшыся ў той праклятай уніі, з нянавісцю — як Каін Авеля ды Ізмаіл Ісаака, так пракляты уніят забіваў і пераследаваў свайго праваслаўнага брата. I да цяперашняга часу, з дапамогай ліслівых ворагаў праўды святой, папушчэннем Божым, што хочуць, тое і чыняць. Над людзьмі ўбогімі ўсялякага стану, як у брацтвах царкоўных, гэтак і ў радах усялякіх — судовых і цэхавых, бязбожна здзекуюцца. З усяго, што маюць праваслаўныя хрысціяне — з сумлення чыстага, са славы добрай і маёмасці, з усяго годнага — лупяць, тузаюць, скрабуць, рознымі спосабамі мардуюць і забіваюць. I больш за тое — цэрквы запячатваюць, адбіраюць, нішчаць, руйнуюць. Набажэнства праваслаўнае правіць забараняюць. У гарадах, мястэчках і сёлах, у валоданнях каралеўскіх і шляхецкіх — у Любліне, Сокалі, Бельску, Полацку, Віцебску, Астрогу, Львове, Грубяшове, Бельску, Кобрыне, Берасці ды ў іншых — да праваслаўных надзвычайную прыкрасць і злосць выказваюць і ўсяляк пераследуюць. У многіх месцах у дзяржаве той хрысціянскай непатрэбныя калатнечы з-за той праклятай уніі ажно да гэтага часу дзеюцца.

Нарэшце, із казакамі ўнутраная вайна непатрэбная з-за той уніі праклятай была. З-за яе міласэрнасць амаль усюды знікла! З-за яе карыслівасць, прагнасць, зайздрасць, здрада, непрыстойнасць іасабліва пыха праклятая павялічыліся! З-за яе парадак духоўны ісвецкі ледзь-ледзь не гіне, пра які й самі лямантуюць:

— Непарадкі дзеюцца!

Вось жа цяпер парадак па волі Божай наступае! Цяпер наступае час адасаблення благаславёных ад праклятых! Цяпер гнеў справядлівы Божы ісуд Яго страшны прыйшоў на тых, хто па левую руку! Хто мае вуха — няхай слухае, што гаворыцца адпаведна часу, месца іпатрэбы!

Некаторыя разважаюць:

— Кароль верай не кіруе. Хто як хоча, так іверуе.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.