Афанасій Філіповіч. ДЫЯРЫУШ*

Сапраўды так. Не вінаваты кароль, калі хто ўдухоўнай справе блудзіць. Але ж, дзякуючы дапамозе іх міласцяў каралёў, тая унія праклятая ўдзяржаве той хрысціянскай папушчэннем Божым усталявалася. Таму трэба, каб праз справядлівы суд, у добры час воляй Божай ды зпомаччу каралеўскай іўпала! А хто ж павінен непарадкі ўдоме суняць, калі не гаспадар, асабліва добры ічуйны да абавязкаў сваіх? Святыя айцы пэўне ўжо таго не выправяць, бо спачатку ім самім трэба выправіцца! Ужо тут дыспутавання не трэба! Промыслам Божым на выбарах шчаслівых гарантам спакою была ваша каралеўская міласць у той справе! І на каранацыі пад прысягай было цвёрдае абяцанне прывесці да супакаення. Але чаму ж няма супаекаення? Няхай жа ўсё супакоіцца, бо ўжо час прыйшоў! Няхай кожны на сваім баку, які выбраў ізаслужыў, на тым застанецца — благаславёны на правым, а пракляты— на левым!

Адносна Дзімітровіча ўсё добра склалася, ласкай Божай, бо яго ваша каралеўская міласць, як роўны ў прыязнасці да кожнага, загадаў паслаць на дазнанне да цара маскоўскага, каб высветліць, хто ён ёсць. Бо не варта чалавеку, справядліваму па прыродзе ды паводле асаблівага Божага дару, умешвацца ўнесправядлівыя справы. Да таго ж яшчэ з вуснаў нябожчыка гетмана Сапегі чуў, калі быў педагогам. Папрасіў янеяк павесіць кілімы для Дзімітровіча над ложкам, а гетман голасна з гневам крыкнуў:      

Навошта іх вешаць! Хто яго ведае, хто ён ёсць? Я на тое адказаў:

— Звяртаюцца часам шляхецкія дзеткі да педагогаў сваіх школьных і пытаюць, у каго быў у апецы?

Ён задумаўся і ўрэшце загадаў купіць дыванок і коўдрачку.

Я потым неўзабаве законнікам стаў іцяпер, воляй Божай, у тым стане знаходжуся. Наогул, карацей кажучы: не з дабра ён за тытул царскі пачаў хавацца, бо многа злога праз яго, як праз які інструмент, свавольнасцю іхітрасцямі дужа мудрых людзей шайтан пракляты, папушчэннем Божым, мог бы натварыць. Зрэшты, як бы ні дзейнічаў шайтан у цэсарскай справе, усё потым будзе вядома, "бо няма таемнага, што не стала б яўным" (Лк., 8, 17).

Абедзве тыя справы — пра Дзімітровіча і пра грунтоўнае супакаенне веры Праваслаўнай грэцкай — кладу на шалі паважнай развагі вашай каралеўскай міласці, пана мне міласцівага. (…)

Войску з гарматамі, нават калі яго мільён мільёнаў, цяжка з Богам справядлівым ваяваць. Кожны гэта ведае. Яшчэ ітак гаворыцца: войска варожае Богу, запавету ізакону Яго, не пабачыўшы непрыяцеля, само сябе перарэжа праз нязгоду сваю. Трэба тое памятаць, што Бог Усемагутны, у час вызначаны, як хто зграшыць, так таго ікарае. Непарадак непарадкам сцірае. Менавіта такі непарадак тут запанаваў, асабліва сярод духоўных іерархаў. А запытае хто:

— Ці прарок ты, што гэтак кажаш?

У скрусе сэрца адкажу:

Не прарок, а толькі слуга Стваральніка майго, пасланы да часу. Каб кожнаму праўду гаварыў.

Яшчэ хто запытае:

— А хто сведкам таму? У страху Божым адказваю:

— Таямніцы яго святыя не патрабуюць вялікага даследавання, а толькі веры. Маісей сам бачыў купіну палаючую, але не згараючую. Таксама святы Пётр — палатно, спушчанае яму зрознымі гадамі, каб закалоў іеў, сам бачыў (Дзеян. 10, 11-12). Усе мы ўражваемся дзіўнымі справамі Божымі ітаму верым. Тое ітут патрэбна. Бо вера — неад’емны фундамент збаўлення для кожнага, а яна ад добрай волі чалавечай залежыць.

Па-другое. Пра непарадкі Касцёла Рымскага, па волі Божай і часу адмеранага (асабліва калі першае добры вынік мець будзе), хто праўдзіва скажа? Менавіта мяне, убогага Афанасія, Бог Стваральнік мой дзеля таго і паслаў, каб найперш пра вынішчэнне праклятай уніі абвясціў і растлумачыў. Тую паслугу, воляй Яго святой і дапамогай Прачыстай Багародзіцы, з павіннасці маёй праваслаўна-службовай я ўчыніў, як тое можаце бачыць. Воля кожнага — верыць таму або не. А наастатак іў песні, у турме складзенай, тое агалошваю нотна […].


Даруй покой церкви своей, Христе Боже,

Терпети болш, не вем, если хто з нас зможе.

Дай помощ от печали,

Абысмы вцели зостали.


В вере святой непорочной в милы лета,

Гдыж приходят страшные дни в конец света,

вылучаеш, хто з нас, Пане,

По правици Твоей стане.


Звитяжай же зрайцов, первей унiатов,

Препозитов, также и их номинатов,

Абы болш не колотили,

В покою лет конец жили.

Потлуми всех противников и их рады,

Абы болшей не чинили гневу и зрады

Межы греки и рымляны,

Гды ж то люд твой ест выбраный.


Будь же сыном православным, унiате,

Ест покута живым людем, милый брате!

Христос то тебе взывает

И Пречистая чекает…






[1]* Друкуецца ў скарачэнні.

1 Прам. 7:16.

[2] Гэты ўчынак праваслаўнага архімандрыта тлумачыцца тым, што Афанасій збіраў міласціну на тэрыторыі іншай епархіі (рэд.).


[3] Вербная нядзеля (рэд.).


[4] Supplicium (лац.) — прашэнне, зварот, скарга.


[5]  Манастыр у Кіеве (рэд.).


[6] Маецца на ўвазе Мікалай Сапега (рэд.).


[7] Маскоўскі пасол князь Львоў быў тады ў Кракаве для следства над самазванцамі (рэд.).


[8] Манах-адшэльнік.


[9] У арыгінале пазначаны 987 год (рэд.).


Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.