Аповесць пра пакуты і смерць айца Афанасія Філіповіча

Што вачыма нашымі бачылі і што ад іншых асобаў маглі даведацца — пра пакуты і зыход з гэтага свету нябожчыка айца Афанасія, ігумена нашага, тое пішам і сведчым. Не пішам пра жыццё яго і справы, пра якія і самі ведаюць усе, а таксама творы нябожчыка апавядаюць дастаткова. Мы тут раскажам пра пакуты і смерць яго, каб маглі пра іх ведаць тыя, хто прагне ведаць сёння або потым.

Таму, каб парадак у той справе нашай захавалі, найперш пачнём ад таго часу, як слаўнай памяці найяснейшы Уладзіслаў Чацвёрты, кароль польскі, выслаў быў нябожчыка айца ігумена з Варшавы ў Кіеў, дзе ён жыў бязвыезна ажно да смерці святой памяці спадара айца Пятра Магілы, мітрапаліта Кіеўскага.

Потым прыехаў у Кіеў на пахаванне мітрапаліта яго міласць айцец Пузына, епіскап Луцкі, і ўзяў яго з сабою да Луцка. Затым, па просьбе нашай іпа просьбе свецкага брацтва, прыслаў да нас на ігуменства ўБярэсце, якое належала да яго дыяцэзіі.

Хтосьці нядобры ўтым часе забурыў вайну з казакамі. I паўстала вялікае пераследаванне інепатрэбныя падазрэнні на бедную Русь ад іншаверных па ўсёй Кароне Польскай іВялікім княстве Літоўскім.

Нічога нябожчык, айцец ігумен, іне гаварыў кепскага супраць уніятаў. Сядзеў сабе ціха ўманастыры ў час той трывожны. Але раптам паны з каптуровага[1] суда Берасцейскага ваяводства, з ініцыятывы пана Шумскага, на той момант капітана гвардыі каралеўскай, прыслалі некалькі асобаў з ліку шляхты да манастыра нашага, каб узяць яго да замка.

А быў на той час дзень суботні, менавіта першы дзень ліпеня. Сам нябожчык адпраўляў літургію ўхраме Нараджэння Прачыстай Дзевы Багародзіцы, у другім сваім манастыры. Калі ўбачыў тую шляхту, якая па яго прыйшла, у час спявання "Иже Херувимы”, стоячы ля прастола, дужа ўстрывожыўся. Ён нібы страціў прытомнасць, скамянеў, доўга нічога не адпраўляў, прыйшлося другі раз праспяваць песню Херувімскую. Потым ачуняў іпрадоўжыў, скончыўшы парадкам усю літургію. Па сканчэнні выслухаў шляхту, якая па яго прыйшла. I адразу з царквы, нікуды не заходзячы, узяў з сабой другога брата і накіраваўся да замка.

Там, калі паўстаў перад судовымі панамі суддзямі, пачаў спачатку да іх ласкава прамаўляць, аказваючы ім вялікую павагу ішанаванне. Як Павел святы ўімператара Агрыпы шчасліва пачуваўся, калі прапаведаваў перад ім. Але тыя паны судовыя перапынілі нябожчыка і, не слухаючы далей, загадалі абвінаваўцу, памянёнаму пану Шумскаму, распачаць івесці супраць яго справу аб дасыланні нейкіх лістоў іпораху казакам.

Айцец ігумен на тое кажа:

— Міласцівыя панове! Хлусня івыдумкі, нібыта ялісты ці порах казакам дасылаў. Вы маеце паўсюль сваіх мытнікаў, пашліце да іх, няхай яны скажуць, калі якуды правозіў порах. А што да лістоў, няхай мне нехта прывядзе доказ на карысць таго, што яіх пасылаў.

Тады яны адразу накіравалі таго абвінаваўцу ііншых з ім, каб яны ператрэслі нашыя абодва манастыры іпашукалі тых лістоў іпораху. А калі нічога там не знайшлі іўжо назад вярталіся, выгукнуў сваю злосць абвінаваўца, рыкнуўшы да гайдукоў сваіх:

— Ей, бадай, вас пазабівала б! Не маглі падкінуць якога мяшэчка пораху, каб далажыць, што ў манахаў знайшлі!  

Убачылі й самі судовыя паны, што няма аніякіх доказаў, а толькі пустыя словы, сапраўдная выдумка. I пакінулі яго ўспакоі.

Затым пра іншую справу пачалі распытваць, кажучы:

— Але ж ты унію святую ганіў іпраклінаў.

Адказваючы на гэта, нябожчык айцец ігумен найперш перахрысціўся, затым прамовіў да іх:

— Ці за гэтым, міласцівыя спадары, прасілі мяне да вас прыйсці, што яганіў іпраклінаў унію вашу? Што на сойме ўВаршаве перад каралём яго міласцю, панам сваім найяснейшым Уладзіславам Чацвёртым ісенатам яго прасветлым мовіў ізаўжды паўсюль гаварыў, па волі Божай, тое ж іперад вамі цяпер кажу: праклятая гэтая унія ваша, іведайце пэўна, калі яе здзяржавы сваёй не выкараніце іПраваслаўнай Усходняй Царквы не заспакоіце, дык зведаеце над сабою гнеў Божы!

Прамовіў гэтыя словы гучным голасам, каб ітыя, што воддаль стаялі, добра маглі чуць.

Адразу некаторыя з прысутных там, у адказ на яго словы, крыкнулі:

— Сцяць! Катаваць! На палю ўзбіць гэткага схізматыка!

I ўжо пачалі яго адзін да другога штурхаць ітузаць. Але паны судовыя загадалі ўсім пакінуць залу. Перамовіўшыся між сабою, кажуць да айца ігумена:

— Заслугоўваеш таго, каб цябе тут жа ганебная смерць напаткала, якой табе не мінуць. Але пакуль пастанавілі пасадзіць цябе ў вязніцу, пакуль не атрымаем звестак з Варшавы.

Таго брата, які з ім быў, адпусцілі. А яго ў вязніцу, што ў цэйгаўзе ў замку Берасцейскім, аддалі году 1648 ад нараджэння Іісуса Хрыста, месяца ліпеня першага дня.

Затым праз некалькі дзён яшчэ ікайданы на ногі ўскласці загадалі. Iгэтак у вязніцы сядзеў ажно да дня пятага месяца верасня таго ж года. Седзячы там, нябожчык пасылаў некалькі разоў аднаго з нас, сваіх братоў, да судовых, каб мы прасілі зрабіць палёгку для яго — або кайданы зняць, або з цэйгаўза выпусціць.

Рабіў ён гэта з тае прычыны, як нам сам паведаміў, каб давесці да іхняга ведама іразумення— неабходнасць адмены іхняй настырнасці ўсправе уніі. Казаў так:

— Калі так ласкава зробяць, мяне з кайданоў або з турмы вызваляць — значыць, ісловы мае супраць уніі выказаныя сцерпяць іпрымуць. А калі нават ітакую малую рэч не дазволяць— пэўна ж ібольшай не дазволяць, бо за унію моцна стаяць.

А затым іпра заспакаенне казаў:

— Не можам затушоўваць таго, што спакою пазбавіліся з-за уніі ікрыўды маем, нанесеныя Царкве, Матцы нашай Праваслаўнай.

Калі ён пабачыў, што нічога яму не хочуць дазваляць, смела пачаў гаварыць:

— Не выйдзе з дзяржавы гэтай меч івайна, пакуль канчаткова не будзе зламаная шыя уніі! Дасць Бог неўзабаве набожнасць заквітнее! Вось, вось заквітнее, а унія хутка згіне!

І так часта паўтараў. Калі бачыў шляхту, то да яе таксама з цэйхгаўза праз акно прамаўляў.

Прыйшоў аднаго разу да айца ігумена брат, які ўтой справе да судовых хадзіў, ікажа яму:

— Не хацелі вас паны ані з кайданаў, ані з турмы выслабаніць, таму не могуць вайны зказакамі скончыць.

А ўтой час прыйшла ішляхта паслухаць, што скажа айцец ігумен.

А ён пры ўсіх кажа:

— Не спыніцца тая вайна, бо не хочуць уніі з дзяржавы сваёй выкараніць.

Шляхта, пачуўшы ад яго тыя словы, усклікнула: “Вой, які схізматык!” І адразу пайшла адтуль да суда.

Аднойчы ўпрысутнасці князёў ібіскупаў, імёны якіх тут не называем [на палях заўвага: епіскап Луцкі Гэмбіцкі, князь канцлер Радзівіл], загадалі судовыя прывесці да сябе нябожчыка ўкайданах. І запытаў яго біскуп, ці праклінаў ён унію. І прызнаўся нябожчык у тым, кажучы:

— Так, бо яна іёсць выклятая!

Біскуп, не жадаючы слухаць далей, прамовіў:

— Будзеш заўтра язык свой бачыць у руках ката!

І загадалі ўвязніцу адвесці іпасадзіць.

У ноч з чацвёртага на пятае верасня таго ж года нябожчыка айца ігумена вызвалілі з вязніцы, раскавалі з кайданаў іпавялі да абоза.

Аднак перад тым, кажуць, езуіты, ведаючы прысуд, прыйшлі ноччу ўвязніцу іпачалі словамі іабяцаннямі адводзіць яго ад веры праваслаўнай, а затым івогненнымі пакутамі палохаць. Але нічога, ласкай Божай, не дамагліся, самі назад адыйшлі, толькі паслалі свайго студэнта па яго, які працягваў угаворваць нябожчыка перадумаць іне даць загубіць сябе. На іхнія прапановы ён сказаў перадаць ім:

— Няхай езуіты ведаюць: як ім міла ўраскошы гэтага свету жыць, так мне міла цяпер на смерць пайсці.

Што рабілі з ім у абозе, розныя чуткі ходзяць між людзьмі. Калі тае начы прывялі да абоза іхацелі перадаць ваяводу берасцейскаму [на полі: ваявода Масальскі], той не захацеў яго да сябе браць ітак сказаў:

— Навошта яго да мяне прывялі? Трымаеце яго ўсваіх руках ічыніце з ім што хочаце.

Калі яго гэтак выдаў старшы, узялі яго да сябе тыя, хто даўно прагнуў яго крыві. І павялі яго да невялікага бору, які недалёка быў ад абоза, чвэрць мілі ад сяла Гершановічы, з левага боку. Там перадуім пяклі яго агнём. Адзін гайдук, што стаяў наводдаль, чуў голас нябожчыка айца, які нешта грознае ўпакутах крычаў. Потым паклікалі таго гайдука ізагадалі яму мушкет забіць дзвумя кулямі. Там жа загадалі падрыхтаваць магілу. Спыталі айца наперад, ці адмаўляецца адсваіх слоў, датычных уніі, на што ён ім адказаў:

— Што сказаў, тое сказаў. З тым іпаміраю.

Загадалі таму гайдуку, каб у лоб яму стрэліў з мушкета. Гайдук, бачачы, што перад ім святар ідобра яму знаёмы, папрасіў найперш прабачэння іблагаславення, а потым у лоб яму выстраліў ізабіў.

Той гайдук усім надзейным іверным людзям пра тое расказваў. І мы ад яго даведаліся ітут пра тое пішам.

Дзіўна тое, што расказваў гайдук. Нібыта нябожчык, прастрэлены дзвумя кулямі ўлоб навылёт, абапёрся аб сасну, стаяў некі час у сваёй моцы, да таго часу, пакуль не загадалі саштурхнуць яго ўмагілу. Але ітам, кажа, яшчэ сам тварам уверх перавярнуўся, рукі на грудзях накрыж склаў іногі выцягнуў. Потым яго знайшлі на тым месцы менавіта так ляжачага.

Тае ж начы, калі яго забілі, вялікі страх напаў на нас іўсіх месцічаў. З тае прычыны, што ўпагодную ноч, калі не было бачна ніводнай хмары, паліла страшная бліскавіца па ўсім небе. Таксама загадалі паны ўсім цэхам ігайдукам сабрацца ды цэлую ноч на рынку напагатове стаяць. Яны бачылі ўсе тыя жахі на небе ірасказалі пра іх. Якраз у той час прызначаная шляхта іжаўнеры вялі нябожчыка айца ігумена тайна іншаю брамаю з замка на Замухавечча івышэйапісаным спосабам забілі яго на месцы памянёным.

Ляжаў нябожчык у невядомасці, не пахаваны намі, ад пятага верасня аж да першага мая, восем месяцаў. Мы здагадваліся, што няма яго ўжо на свеце жывога, але не ведалі, дзе яго цела. Нарэшце хлопчык адзін гадкоў сямі-васьмі паказаў нам месца, дзе яно знаходзілася. Спачатку мы хацелі даведацца, ці ён гэта або хто іншы. Бо намерваліся патаемна яго адтуль вывезці, таму што тая зямля, дзе ляжала цела, належала езуітам. Затым, дачакаўшыся ночы, адкапалі яго, упэўніліся, што гэта сапраўды ён, іадразу ж на іншае месца перавезлі. Побач з целам не знайшлі аніякіх рэчаў, акрамя адной кашулі, ітое падранай.

Назаўтра, з дазволу яго міласці спадара Феліцыяна Тышкевіча, палкоўніка харугваў павятовых берасцейскіх, праводзілі цела да свайго манастыра Нараджэння Прачыстай Багародзіцы. Потым праз некалькі дзён у храме сятога айца нашага Сімяона Стоўпніка, на правым клірасе, у склепіку пахавалі. Перад тым, адпяванне яго ўадпаведнасці з парадкам царкоўным учынілі. І цяпер там ягонае цела, дабрадзействам Божым, без пашкоджання захоўваецца.

На целе яго бачныя знакі пакутаў ісмерці. Пад пахамі з абоддвух бакоў голыя косці, асобныя часткі цела ад агню дужа счарнелыя. У галаве тры адтуліны: дзве каля вуха з левага боку, вялікія, як бы ад кулі мушкетнай, а трэцяя – з правага боку, за вухам, нашмат большая, чым першыя дзве. Твар яго дарэшты счарнелы ад пораху ікрыві. Язык з рота між зубоў крыху выйшаў ітам прысох. Здагадваемся пра прычыны, мусіць, жывога яшчэ закапалі, іў вялікіх пакутах смерць тая адбывалася.

Бог благадаццю Сваёй няхай умацуе інас у набожнасці, дасць цярплівасць дзеля імені Яго святога! Амінь!


НАДГРОБОК

отцу Афанасію Филиповичу, ігумену

Берестейскому, в року 1648 зешлому


О, Матко моя, Церкви Православна,

В которой правдиве мешкает Бог здавна!

Тобем помагал речью и словами

 Я, Афанасій. И всеми силами,

А найвенцей в том своего стараня

З Бозского, власне, чинил розказаня,

Абы не была унея проклятая

Тут, толко ты, одна Церкви святая!

Тепер мусилем юж так уступити,

О кривду твою будучи забитый

От рук шляхетских под час козаччизни

В Берестю Литовском, на своей отчизни.

Пред се ты, Церкви, туши добре собе!

Бог еще будет Сам помочен тобе!

Найзрит з Своеи святой столици

До тебе, бедной, скажоной винници.

Он ми дал, жем стал в Вилни законником,

Тут игуменом, а впрод священником.

Тот же ми казал и теперь знать давати,

Же юж пришол час Сион ратовати.

Амин.





[1] Вайсковага.


Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.