Беларускі праваслаўны каляндар на 2008 год

Беларускі праваслаўны каляндар на 2008 годЗавяршыўся юбілейны 1015 год жыцця Беларускай Праваслаўнай Царквы. Адной з найважнейшых падзей гэтага года стала асвячэнне новай сярэбранай ракі прападобнай Еўфрасінні Полацкай у Спаса-Праабражэнскім манастыры ў Полацку. Асаблівае ўшанаванне святой Еўфрасінні ў год 1015-годдзя заснавання Полацкай епархіі сведчыць пра тое, што свядомасць народа пачынае вяртацца да часалічэння, арыентаванага на падзеі святасці, а гэта значыць, звязваць мінаючае чалавечае жыццё з вечным.

Пашырыўся ў юбілейным годзе і сонм святых, якія моляцца Госпаду за выратавальныя шляхі нашага народа. У Гомельскай епархіі 11 жніўня 2007 года была праслаўлена прападобная Манефа. А 4 лістапада ў Віцебскай епархіі далучаны да ліку святых свяшчэннамучанік Мікалай прасвітар (памяць 12 верасня) і святы Уладзімір вызнаўца (памяць 8 красавіка). Рашэннем Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы пастаноўлена кожнаму святому зямлі Беларускай у дзень яго памяці служыць усяночнае трыванне.

Надыходзячы год таксама заклікае нас вярнуць з нябыту славутае імя, якое было няўдзячна занядбана ў віхурах часу, але і праз стагоддзі нязгасна ззяе, сведчыць моц веры і адданасць ісціне: 26 лютага 2008 года спаўняецца 400 гадоў памяці дабравернага князя Канстанціна (у Хрышчэнні Васілія) Астрожскага — слыннага асветніка і абаронца Праваслаўя. У дадатковым раздзеле Календара акрамя матэрыялаў, прысвечаных жыццю і дзейнасці князя Канстанціна, друкуецца ў перакладзе на сучасную беларускую мову яго Зварот да праваслаўных жыхароў Вялікага княства Літоўскага з палымяным заклікам цвёрда стаяць у Святой Праваслаўнай веры і не спакусіцца згубнымі прынадамі свету гэтага. Словы дабравернага князя звернуты і да нас, якія пакліканы захаваць неацэнны скарб веры і перадаць яго нашчадкам з роду ў род.

Дададак да каляндара:

1015 гадоў Праваслаўнай Царкве ў Беларусі

1015 гадоў Праваслаўнай Царкве ў Беларусі

Святасць зямлі беларускай

Праваслаўныя святыні

Адраджэнне

Манастыры

Духоўная адукацыя і асвета

Выдавецкая дзейнасць

Моладзь у Царкве

Міжнародныя кантакты

Супрацоўніцтва з дзяржавай

Дабраверны князь Канстанцін Васілій Астрожскі

Дабраверны князь Канстанцін Васілій Астрожскі. Да 400-годдзя памяці

Акружное пасланне Кіеўскага ваяводы князя Канстанціна Астрожскага духавенству і народу ў каралеўстве Польскім і Вялікім княстве Літоўскім з заклікам, каб яны цвёрда стаялі ў праваслаўнай веры

 

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.