Да 100-годдзя перанясення мошчаў прападобнай Еўфрасінні Полацкай

Як вядома, у час падарожжа ў святы горад Іерусалім Гасподзь спадобіў прападобную Еўфрасінню 6 чэрвеня 1173 г. на мірны спачын у манастыры святога Феадосія. Прыкладна ў 1187 г. мошчы святой былі перанесены ў Кіева-Пячэрскі манастыр, дзе яны знаходзіліся больш за 700 гадоў.

У 1910 г. па шматлікіх хадайніцтвах веруючых святыя мошчы прападобнай Еўфрасінні былі ўрачыста перанесены з Кіева ў Полацк. Напярэдадні мошчы памясцілі ў новую кіпарысавую раку і вынеслі з пячоры. Першая, самая доўгая частка шляху, ад Кіева да Оршы пралягала па Дняпры на параходзе “Галавачоў”, які плыў у суправаджэнні флатыліі іншых суднаў. З Оршы ў Віцебск, апотым у Полацк веруючыя з вялікай пашанай неслі святыню на руках.

4 чэрвеня (н.ст.) святыя мошчы былі ўнесены ў Полацкі кафедральны Мікалаеўскі сабор, а5чэрвеня, у дзень памяці святой, урачыстым хрэсным ходам перанесены ў Спаса-Еўфрасіннеўскую абіцель.


Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.