Свяціцель Георгі Канісскі

Свяціцель Георгій Каніскі (1717–1795), архіепіскап Магілёўскі і Беларускі, яшчэ пры жыцці быў шырока вядомы як выдатны асветнік, духоўны пісьменнік і бліскучы прапаведнік. Яго адносяць да найбольш знакамітых царкоўных красамоўцаў XVIII стагоддзя, чые пропаведзі ўяўляюць узор царкоўна-аратарскага майстэрства. Для яго пропаведзяў, слоў і гутарак характэрны глыбокае разуменне Свяшчэннага Пісання, шчырасць, прастата і лагічнасць думкі, папулярнасць выкладання. Свяціцель Георгій з’яўляецца аўтарам многіх твораў — “Запіскі”, ”Зборнік павучальных слоў”, “Словы і прамовы”, драма “Уваскрасенне мёртвых” і інш.
Прапануем чытачам пазнаёміцца з духоўным дзённікам свяціцеля, дзе ён удумліва і глыбока разважае пра тэмы, што як і ў той час, так і цяпер застаюцца надзённымі і важнымі для тых, хто выбраў шлях следавання за Хрыстом.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.