Адраджэнне

Святы Сінод Беларускай Праваслаўнай ЦарквыСа святкавання 1000-годдзя Хрышчэння Русі ў 1988 годзе пачалося сучаснае адраджэнне Праваслаўя на Беларускай зямлі. Промыслам Божым, падзвіжніцкай працай свяшчэннаначалля, духавенства і прыхаджан адбылося адраджэнне гістарычных епіскапскіх кафедр, адкрыццё раней існуючых і будаўніцтва новых храмаў і манастыроў, духоўных школ і службаў міласэрнасці. Царква атрымала магчымасць узнаўляць свае традыцыйныя формы духоўнага жыцця, актыўна ўдзельнічаць у дабрачыннасці, накіраванай на ўдасканаленне чалавека і навакольнага свету, спрыяючы сцвярджэнню ў грамадстве міру і згоды. Сёння Царква знаходзіцца ў пачатку новага этапа свайго развіцця, якое патрабуе не толькі адраджэння і ўсталявання новых форм арганізацыі духоўнага жыцця, але напаўнення іх глыбокім хрысціянскім зместам.

Беларуская Праваслаўная Царква аб'ядноўвае епархіі з іх благачыннямі, прыходамі, манастырамі і духоўнымі навучальнымі ўстановамі. На пачатак 2007 года налічваецца больш 1420 прыходаў, 1550 святароў, 28 манастыроў (з іх — 10 мужчынскіх, 18 жаночых), дзейнічаюць Мінская Духоўная Акадэмія, Мінская Духоўная Семінарыя, тры духоўныя вучылішчы (у Мінску, Віцебску і Слоніме), дзве школы званароў, курсы катэхізатараў, 537 нядзельных школ, 493 бібліятэкі, 53 сястрынствы, 28 брацтваў, 5 епархіяльных часопісаў і 20 газет, Інфармацыйнае агенцтва БПЦ, Выдавецтва Беларускага Экзархата.
З 1989 года Беларуская Праваслаўная Царква мае статус Экзархата Маскоўскага Патрыярхата з тытулам прадстаяцеля — Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Патрыяршы Экзарх як прадстаўнік БПЦ мае першынство гонару сярод беларускіх епіскапаў і прадстаўляе Беларускі Экзархат у Святым Сінодзе РПЦ на правах яго пастаяннага члена. З 10 кастрычніка 1978 года Беларускую Царкву ўзначальвае Высокапраасвяшчэннейшы Мітрапаліт Філарэт (Вахрамееў), поўны тытул якога — "Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, свяшчэннаархімандрыт Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра".

Экзархат на чале з Патрыяршым Экзархам мае поўнае адміністрацыйнае самакіраванне пры захаванні царкоўнага і кананічнага адзінства з Маці-Царквой і ўпраўляецца Сінодам, які складаецца з кіруючых епархіяльных архіерэяў. Сінод — галоўны заканадаўчы, выканаўчы і судовы орган — вырашае багаслоўскія, літургічныя, дысцыплінарныя, пастырскія і царкоўна-адміністрацыйныя пытанні ў межах кампетэнцыі, вызначанай царкоўнымі канонамі і Статутам Экзархата. Сінод таксама каардынуе дабрачынную, сацыяльную і міратворчую дзейнасць епархій, здзяйсняе назіранне за дзейнасцю духоўных школ і падрыхтоўкай кадраў духавенства.

Святы Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы
Філарэт,  Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі — Старшыня Сінода
Дзімітрый,  архіепіскап Віцебскі і Аршанскі
Сцяфан,  архіепіскап Пінскі і Лунінецкі
Арыстарх,  архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі
Гурый,  архіепіскап Навагрудскі і Лідскі
Феадосій,  архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі
Пётр,  епіскап Друцкі, вікарый Віцебскай епархіі
Арцемій,  епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі
Сафроній,  епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі
Іаан,  епіскап Брэсцкі і Кобрынскі
Сцяфан,  епіскап Тураўскі і Мазырскі
Серафім,  епіскап Бабруйскі і Быхаўскі

У Беларускім Экзархаце дзейнічаюць:
Юрыдычны аддзел
Кіраўнік: Алешка А.І.

Аддзел па ўзаемадзеянні з Узброенымі сіламі
Кіраўнік: протаіерэй Сергій Кузьмянкоў

Аддзел турэмнага служэння
Кіраўнік: протаіерэй Васілій Ліцвінка.

Цэнтр імя прападобнага Іосіфа Волацкага
Кіраўнік: Марціновіч У.А.

Камісія па кананізацыі святых
Сакратар: протаіерэй Фёдар Крыванос

Біблейская Камісія Беларускага Экзархата
Сакратар: Чарота І.А.

Місія "Хрысціянскае сацыяльнае служэнне"
Кіраўнік: Матрунчык М.А.

Прадстаўніцтва Царкоўна-навуковага Цэнтра "Праваслаўная энцыклапедыя"
Кіраўнік: Шэйкін Г.М.

Інфармацыйнае агенцтва БПЦ
Кіраўнік: іерэй Аляксанр Якуцік

Выдавецтва Беларускага Экзархата
Выканаўчы дырэктар: Грозаў У.У.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.