Выдавецкая дзейнасць

Выдавецкая дзейнасцьВыдавецкая дзейнасць Беларускага Экзархата адноўлена ў пачатку 1990-х гадоў. Кнігі духоўнага зместу рыхтуюць да друку: Выдавецтва Беларускага Экзархата, Выдавецтва Свята-Елісавецінскага манастыра (Мінск), Выдавецтва Праваслаўнага Брацтва ў гонар Святога Архістраціга Міхаіла (Мінск), Выдавецтва прыхода Свята-Петра-Паўлаўскага сабора г. Мінска, а таксама некаторыя прыватныя выдавецтвы.

Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай асацыяцыяй кнігавыдаўцоў па выніках агляду лепшых кніжных навінак 2006 года ўдастоены дыплома 1-й ступені кнігі Выдавецтва Беларускага Экзархата — "Евангелле для самых маленькіх" і "Маленькі малітоўнік", адзначаны ў спецыяльнай намінацыі "За высокую культуру масавай кнігі".

У апошні час у епархіяльных цэнтрах адноўлены або зноў заснаваны афіцыйныя царкоўныя выданні — "Епархіяльныя ведамасці". Мінскія духоўныя школы выдаюць часопіс "Ступені", выходзяць тэматычныя альманахі "Труды Минской Духовной Академии", "Веснік Беларускага Экзархата" і "Праваслаўе". Разнастайныя аспекты духоўнага жыцця асвячаюцца на старонках газеты "Царкоўнае слова" і яшчэ 15-ці газет, якія выдаюцца ў епархіях і прыходах.

Шматлікія праекты ўвасабляюцца дзякуючы супрацоўніцтву з дзяржаўнымі і прыватнымі выдавецтвамі іншых краін. Значным вынікам супрацоўніцтва з кіеўскім выдавецтвам "Дух і літара" стала выданне прац па сучасным багаслоўі Прадстаяцеля Беларускай Праваслаўнай Царквы Мітрапаліта Філарэта — "Багаслоўе добрасуседства" (2002), "Шлях жыццесцвярджальнай любові" (2004), "Сысканне Царства" (2005).



Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.