Міжнародныя кантакты

Беларуская Праваслаўная Царква падтрымлівае братэрскія кантакты з епархіямі Рускай Праваслаўнай Царквы, Памеснымі Праваслаўнымі Цэрквамі, іншымі хрысціянскімі канфесіямі. БПЦ удзельнічае ў шэрагу міжнародных праектаў ("Прымірэнне ў Еўропе — задача Цэркваў ва Украіне, Беларусі, Польшчы і Германіі" і інш.). Асобныя епархіі, прыходы і царкоўныя арганізацыі маюць сувязі з царкоўнымі структурамі іншых краін. У Гродзенскай і Брэсцкай епархіях традыцыйнымі сталі братэрскія кантакты з праваслаўнымі Польшчы. У Доме міжцаркоўнага супрацоўніцтва "Кінанія" маюць магчымасць сустракацца прадстаўнікі Памесных Праваслаўных Цэркваў, розных царкоўных аб'яднанняў і арганізацый з-за мяжы, а таксама царкоўных аб'яднанняў і арганізацый Рэспублікі Беларусь.


Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.