Беларускі праваслаўны каляндар на 1999 год

Беларускі праваслаўны каляндар на 1999 годМінае яшчэ адзін год. Што прынёс, чым адзначыўся ён у жыцці праваслаўнай Беларусі?

Відаць, найвялікшай падзеяй адыходзячага года стала Ўздзвіжанне Святога Крыжа прападобнай Еўфрасінні Полацкай над зямлёй Беларусі.
Новы святы – праведны Іаан Кармянскі – быў праслаўлены 31 мая 1998 года і далучаны да ліку святых зямлі Беларускай. Яго святыя мошчы спачываюць у Пакроўскай царквб вёскі Карма Гомельскай епархіі.

Урачыста адзначана было 390-годдзе спачыну дабравернага князя Канстанціна (у св. хрышчэнні Васілія) Астрожскага (1608), на радзіме якога ў Тураве, быў усталяваны памятны знак, прысвечаны гэтаму славутаму асветніку і абаронцу Праваслаўя.

Адкрыліся новыя храмы, зарэгістраваныя былі новыя царкоўныя прыходы, сярод якіх прыходу імя Ўсіх Святых зямлі Беларускай, дзе богаслужэнні будуць адпраўляцца як на царкоўна-славянскай, так і на беларускай мове.

Адыходзячы год засведчыў, што беларушчына ўваходзіць у царкву, беларушчына ўцаркаўляецца, беларушчына адухаўляецца… Трывала ўсталявалася ў Св.Петра-Паўлаўскім саборы Мінска беларускамоўнае богаслужэнне: малебен за Беларускі народ з акафістам святым мучанікам Антонію, Іаану і Яўстафію Віленскім. Гэты малебен адпраўляецца кожную серадуў 17гадзін перад іконай з часціцамі мошчаў святых Віленскіх мучанікаў.

Усё часцей звяртаюцца людзі з просьбамі павянчаць, пахрысціць альбо памянуць спачылых па-беларуску. Просьбы такія заўсёды выконваюцца.

Упершыню ў Беларусі сёлета была адслужана Бажэственная Літургія на беларускай мове. Правіў яе Высокапраасвяшчэннейшы Філарэт, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, 27 красавіка, у дзень памяці святых Віленскіх мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія. Ці можам мы цяпер усвядоміць усю значнасць таго, што беларуская мова загучала ў Літургіі! Магчыма толькі час здолее праявіць нам гэта. Але можа стацца, што падобна таму, як некалі беларусаму далёкім замежжы дапамагла захавацца беларусамі Праваслаўная Царква, так і беларускай мове ў Беларусі выжыць і захавацца дапаможа Літургія. I калі беларуская мова будзе гучаць у Свяшчэнным Пісанні, у богаслужэнні – будзе жыць беларуская мова, будзе жыць Беларускі народ!

Дададак да каляндара:

Бажэственная Літургія свяціцеля Іаана Златавустага

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.