“Беларускі праваслаўны каляндар”: 1994 – 2012 гг.

Выданне на беларускай мове. Выходзіць штогод. Складаецца з богаслужэбнай і тэматычнай частак. Тэмы дадаткаў каляндара за ўсе гады выдання:

2014 год – "30-годдзе ўстанаўлення святкавання Сабору Беларускіх святых (1984)"
2013 год — "220-годдзе заснавання Мінскай епархіі. Духоўныя матывы ў беларускай літаратуры. Беларускі абрад «Свяча»"
2012 год — "400-годдзе заснавання Свята-Петра-Паўлаўскага сабора". Канон пакаянны да Госпада нашага Іісуса Хрыста. Канон малебны да Прасвятой Багародзіцы"
2011 год — "Ляонцій Карповіч "Пропаведзь на Праабражэнне Гасподняе". Мітрапаліт Мелхіседэк "Паеўскі". Мясцовашанаваныя іконы Божае Маці"
2010 год — "100-годдзе перанясення мошчаў прападобнай Еўфрасінні Полацкай. Свяціцель Георгі Канісскі "Думкі". Духоўныя святыні Гродзенскай епархіі"
2009 год — "25-годдзе ўстанаўлення Сабора Беларускіх святых"
2008 год — "1015 гадоў Праваслаўнай Царкве ў Беларусі. Дабраверны князь Канстанцін Васілій Астрожскі"
2007 год — "Царкоўныя святы. Духоўныя святыні Віцебскай епархіі"
2006 год — "Творы Кірыла, епіскапа Тураўскага. Нарыс, прысвечаны царкоўнаму і грамадскаму дзеячу Вячаславу Багдановічу. Духоўныя святыні Брэсцкай епархіі"
2005 год — "Малітвы падзякі пасля Святога Прычашчэння. Біяграфічныя ўспаміны архіепіскапа Афанасія (Мартаса; 1904–1983). Кароткі царкоўнаславянска-беларускі рэлігійны слоўнік"
2004 год — "Паследаванне да Святога Прычашчэння. Святыя зямлі Беларускай. Архіепіскап Мінскамі і Бабруйскі Антоній (Зубко; 1840—1848)"
2003 год — "Вячэрнія малітвы. Святыя зямлі Беларускай. Мітрапаліт Панцеляіман (Ражноўскі)"
2002 год — "Ранішнія малітвы. Жыццё і дзейнасць У. Завітневіча. Беларуская Праваслаўная Царква ў пач. III тысячагоддзя"
2001 год — "Вялікая вячэрня. Шанаваныя ў Беларусі іконы Божае Маці"
2000 год — "Беларуская Праваслаўная Царква напярэдадні Ражджаства Хрыстовага"
1999 год — "Бажэственная Літургія свяціцеля Іаана Златавустага"
1998 год — "Светачы зямлі Беларускай"
1997 год — "Мінская епархія. Беларускія праваслаўныя святыні"
1996 год — "Полацкая епархія"
1995 год — "Беларускія праваслаўныя святыні. Народны каляндар"
1994 год — "Катэхізіс. Беларускія праваслаўныя святыні"

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.