Беларускі праваслаўны каляндар на 1994 год

Беларускі праваслаўны каляндар на 1994 год"Беларускі Праваслаўны каляндар", з'явіўся ўслед вялікіх юбілееў Беларускай Праваслаўнай Царквы: 1000-годдзя першай Епіскапскай кафедры на Беларусі і 200-годдзя ўтварэння Мінскай Епархіі. Падзеі апошніх гадоў сведчаць аб тым, што беларускі народ паступова вяртаецца да ўласных каранёў, аднаходзіць унутраную цэласнасць. Царква таксама спрыяе гэтаму працэсу.

Дзякуючы таму, што нашая Святая Царква ёсць Царква Кафалічная, г.зн. Усяленская, Адзіная, сабраная з Памесных Цэркваў, кожная з каторых валодае ўсёй паўнатою дабрадаці, наша Царква здольная злучыць у сабе ўсю культурпую і нацыянальную шматвобразнасць. Ва ўсёй паўнаце Праваслаўнай Царквы кулі>турныя і нацыянальныя адрозненні і своеасаблівасці не пераплятаюцца ў бязлікі кангламерат, але захоўваюцца ў недатыкальнасці, у адзінстве прыносяцца Богу як каштоўны дар, у якім адлюстроўваецца ўся прыгажосць і шматвобразнасць свету.

Без перабольшання можна сказаць, што супольная свядомасць беларускага народа арганізавана ў значнай ступені вакол Царквы, вакол праваслаўнага культа – Літургіі. Такім чынам, і беларуская культура не проста знешне звязана з паняццем культа, але існуе сувязь больш глыбокая і сутнасная. Менавіта з праваслаўем звязаны літургічны час нашай культуры, які атрымаўсваё ўцеліісненне, увасабленне ў літлргічным свяшчэннадзействе і літургічным календары.

Здаўна ведама, што сэнс быцця дае чалавеку рэлігія і народжаная ад яе культура. I менавіта ў гэтай лучнасці "рэлігія — культура" ёсць аснова для фармавання супольнай свядомасці любога народа. Народная свядомасць, якой уласцівы пэўны рытм існавання, вылучаецца ад іншых, на наш погляд, як раз тым, што так ёмка завецца "літургічны год".

Такім чынам, адной з галоўных мэтаў падрыхтоўкі і выдання нашага "Календара" было фіксаванне ўласна беларускага літургічнага часаўспрымання.

У ідэі гэтага выдання адбіваюцца асноўныя мэты Беларускага Праваслаўнага Брацтва Трох Біленскіх Мучанікаў: лучыць у сваёй дзейнасці беларускую нацыянальную традыцыйную своеасаблівасць і дабрадатную ды жыццятворчую праўду Праваслаўнай веры. Мы лічым, што ўмацаванне і развіццё Праваслаўнай Царквы на Беларусі гэта не толысі аднаўленне храмаў і манастыроў, але і, перадусім, рэлігійнае адраджэнне нашага народа. Галоўнае, каб у нашага народа захавалася свядомае прыняцце евангельскага маральнага ідэала, які ляжыць у грунце асобы, сям'і, грамадства. Сапраўднае глыбокае рэлігійнае аднаўленне чалавека можа адбывацца толькі праз далучэнне да рэальнага, а не ўяўнага царкоўнага вопыту. Таму, на наш погляд, вельмі неабходныя цяпер такія выданні, як "Каляндар". Бо ён найперш і скіраваны на асабісты духоўны шлях чалавека: удзельнічаць супольна з царкоўным народам у выратавальнай Тайне Хрыста, у Пасхальнай Тайне, праз перажыванне ўсяго літургічнага года. Праз тое, каб кожны дзень самому прачытаць некалькі радкоў Святога Пісання, перажываць радасць вялікіх і малых святаў, вывучаць святасць свайго народа…

I, магчыма, дзякуючы гэтаму выданню хто-небудзь спасцігне вельмі простую ісціну: што ўсе, хто атрымаў хрышчэнне ў Праваслаўнай Царкве, і ёсць гэтая Царква, і таму без нашага асабістага духоўнага абнаўлення, без подзвігу веры, не наступіць духоўнага адраджэння народа, і нашае Бацькаўшчыны.

Няхай дапаможа нам усім Гасподзь Здзейсніць подзвіг веры так, як яго здзяйснялі нашыя святыя продкі.

Старшыня Беларускага Праваслаўнага Брацтва Трох Віленскіх Мучанікаў Мікалай Матрунчык

Дададак да каляндара:

КАТЭХІЗІС

 

БЕЛАРУСКІЯ ПРАВАСЛАЎНЫЯ СВЯТЫНІ

Сабор Беларускіх Святых

Святыя зямлі беларускай

Свяціцель Міна, епіскап Полацкі

Прападобны Марцін Тураўскі

Святы дабраверны Расціслаў, вялікі князь Кіеўскі, Смаленскі

Прападобная Еўфрасіння, ігумення Полацкая

Свяціцель Дзіянісій, епіскап Полацкі

Свяціцель Кірыла, епіскап Тураўскі

Свяціцель Лаўрэнцій, затворнік Пячэрскі, епіскап Тураўскі

Прападобны Елісей Лаўрышаўскі

Свяціцель Сімяон, епіскап Полацкі

Праведная дзева Юльянія, князёўна Альшанская

Праведная Сафія, княгіня Слуцкая

Прападобнамучанік Афанасій, ігумен Брэсцкі

Прападобнамучанік Макарый, ігумен Пінскі

Мучанік дзіця Гаўрыіл Беластоцкі

Свяціцель Георгій Каніскі, Архіепіскап Магілёўскі і Беларускі

Прападобны Аўрамій Смаленскі

Мучанікі Віленскія — Антоній, Іаан і Яўстафій

Іконы

Жыровіцкая ікона Божае Маці

Заступніца Мінска

Бялыніцкая ікона Божае Маці

Праваслаўныя святыні Беласточчыны

Супрасльская святыня

Заўсёды верны Праваслаўю

Святая гара

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.