Беларускі праваслаўны каляндар на 1995 год

Беларускі праваслаўны каляндар на 1995 годЗмены, якія адбываюцца ў нашым грамадстве, нельга назваць толькі адмоўнымі. Адной са станоўчых рысаў сучаснасці з'яўляецца няўхільны зварот грамадскай свядомасці да Царквы. Аб гэтым сведчыць і колькасць веруючых у храмах, і новыя царкоўныя выданні, і матэрыялы на рэлігійныя тэмы ў сродках друку і інфармацыі.

"Беларускі Праваслаўны Каляндар", што другі год запар выдаецца Беларускім Праваслаўным Брацтвам Трох Віленскіх Мучанікаў пры Беларускім Экзархаце, таксама мае на мэце спрыяць аднаўленню і ўмацаванню тысячагадовай традыцыі нашага народа: ладзіць сваё жыццё паводле царкоўнага, літургічнага часалічэння.

Сёлетняе выданне "Календара" мае шэраг адрозненняў у параўнанні з леташнім. Перш за ўсё, дапоўнены пералік святых, памяць якіх прыпадае на той ці іншы дзень. Па-другое, дакладна і падрабязна пазначаны Евангельскія чытанні на штодзень, прычым рымскія лічбы (пасля зачалаў) азначаюць главу, а арабскія — вершы гэтай главы. Па-трэцяе, у "Календары" змешчаны заўвагі і ўказанні царкоўнага Устава адносна правядзення богаслужэнняў у пэўныя дні.

Як і раней, выданне "Календара" складаецца з некалькіх раздзелаў.

У раздзеле "Звод імёнаў святых" у алфавітнай чарзе пералічваюцца імёны святых, якія ўшаноўваюцца Рускай Праваслаўнай Царквой. Пры перакладзе імёнаў на беларускую мову ўкладальнікі і перакладчыкі імкнуліся захаваць царкоўную форму імені, не падмяняючы яе свецкімі, грамадзянскімі формамі (якія для найбольш распаўсюджаных імёнаў пададзены ў дужках курсівам).

Раздзел "Беларускія Праваслаўныя святыні" працягвае знаёміць з гісторыяй беларускай святасці. Тут змешчаны жыццяпісы святых нашай зямлі і апісанні святыняў.
Багатая народная традыцыя — гэта наш неацэнны скарб, калі абрады і звычаі прасякнуты духам пабожнасці, слаўлення Творцы. Але ж існуе і шмат забабонаў, гістарычны корань якіх, часцей за ўсё, — недастаткоеая адука-ванасць у духоўных пытаннях, недакладнае разуменне праваслаўнага вераву-чэння. Аднаўленне ж гэтых забабонаў у сучасным грамадстве адбываецца з прычыны адлучанасці людзей ад царкоўнага ладу жыцця. Таму ў разделе "Народны каляндар" укладальнікі змяшчаюць царкоўнае тлумачэнне адносна народных традыцыяў.
 

Дададак да каляндара:

БЕЛАРУСКІЯ ПРАВАСЛАЎНЫЯ СВЯТЫНІ

Жыццяпіс свяціцеля Кіпрыяна, мітрапаліта Кіеўскага і Літоўскага

Жыццяпіс святога мучаніка Меркурыя Смаленскага

Жыццяпіс свяшчэннамучаніка Макарыя, мітрапаліта Кіеўскага

Жыццяпіс прападобнай Харыціны, князёўны Літоўскай, Наўгародскай падзвіжніцы

Беластоцкая святыня

НАРОДНЫ КАЛЯНДАР

Светапогляд, вопыт жыццевых назіранняў, традыцыі, таленавітае дабрадзейнае слова… Гэты набытак народнай спадчыны складае змест «Народнага календара». I сёння пачэсны абавязак сумленнага беларуса — захаваць, аднавіць тыя культурныя і духоўныя каштоўнасці, што па нашай віне пачалі адыходзіць у нябыт. Вядома, адрадзіць страчанае немагчыма без сучаснага асэнсавання спадчыны.

Каляды (Святкі)

Першая Куцця (Посная, Бедная)

Калядны Мясаед

Шчодры вечар, Другая куцця, Новы год

Васілле (Васілей)

Трэцяя Куцця (Апошняя, Галодная, Вадапосная)

Вадохрышча

Грамніцы

Дзяды (Зімовыя, Масленыя, Стрэчанскія)

Масленіца

Саракі

Гуканне вясны

Вербніца

Вялікдзень

Юр'е (вясновы)

Радаўніца (Радаўніцкія Дзяды)

Мікола (вясновы)

Сёмуха (Троіца)

Купалле

Пятро (Пётр і Павел)

Ілля

Першы Спас (Макавей)

Другі Спас (Яблычны)

Вялікая Прачыста (Першая Прачыста)

Трэці Спас (Хлебны)

Багач (Другая Прачыста)

Пакрова (Трэцяя Прачыста)

Змітраўскія Дзяды

Юр'е (зімовы)

Мікола (зімовы)

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.