Беларускі праваслаўны каляндар на 1996 год

Беларускі праваслаўны каляндар на 1996 годТрэці год запар выдаецца Беларускі Праваслаўны Каляндар. Традыцыйнымі сталі і іншыя перыядычныя царкоўныя выданні, асветніцкае і адукацыйнае значэннеякіх цяжка перабольшыць. Гэта сведчыць аб тым, што традыцыя рэлігійнага кнігавыдавецтва на Беларусі не заняпала, а развіваецца і пашыраецца.

Укладальнікі і выдаўцы Календара імкнуцца чуйна рэагаваць на ўзрастаючую патрэбу чытачоў у асвятленні розных бакоў царкоўнага жыцця. Так, пачаўшы з катэхізіса і першаснага знаёмства з традыцыяй беларускай святасці ў 1-м і 2-м выданнях Календара, мы вырашылі разгарнуць перад чытачамі найбольш поўны царкоўна-гістарычны кантэкст рэлігійнага жыцця Беларусі на прыкладзе самай старажытнай епархіі — Полацкай. У будучым плануецца штогод дадатковы раздзел Календара прысвячаць гісторыі адной з епархіяў Беларускага Экзархата. Неабходна зазначыць, што такія царкоўна-гістарычныя доследы вядуцца сучаснымі спецыялістамі па гісторыі Царквы на Беларусі адмыслова для нашага выдання і друкуюцца тут упершыню.

Спадзяемся, што Каляндар стане Вам добрым дарадцам і спадарожнікам на працягу ўсяго года і дапаможа, нягледзячы на штодзённыя клопаты, кожны Ваш дзень асвятліць прысутнасцю духоўнай чысціні і святасці, імкненне да якіх і можа ператварыць жыццё чалавека ў шлях да Святла Вечнага.

Дададак да каляндара:

ПОЛАЦКАЯ ЕПАРХІЯ

Першыя стагоддзі – аўтарытэт і святасць

Падзеі XIV – XVI стагоддзяў

Пад уніяй

Трываласць праваслаўнай веры

Полацкія архіерэі у 19-м і на пачатку 20-га стагоддзя

Апошнія дзесяцігоддзі

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.