Беларускі праваслаўны каляндар на 1997 год

Беларускі праваслаўны каляндар на 1997 годЧарговае штогадовае выданне Беларускага Праваслаўнага Календара запрашае сваіх чытачоў настроіць сваё жыццё на літургічнае часалічэнне. Каб у кожным нашым дні часовае і будзённае саступіла перад вечным і святым. Каб мы, малітоўна ўшанаваўшы памяць святых і прачытаўшы раніцой літургічнае Евангелле, на працягу ўсяго дня ва ўсіх сваіх занятках і клопатах захоўвалі ў сабе цудоўнае адчуванне, што мы — дзеці Хрыстовыя, што ўсё наша жыццё — гэта служэнне Госпаду.

Кожны пражыты год набліжае нас да велічнай даты — 2000-годдзя Ражджаства Хрыстовага. Хочацца верыць, што мяжа часу — змена тысячагоддзяў — стане для нас і гістарычнаю мяжою, калі наш народ здолее ўзняцца з духоўнага заняпаду і самаўсвядоміць сябе нарэшце народам хрысціянскім, пакліканым да выратавання ў Хрысце.

У працэсе хрысціянскага самаўсведамлення народа важнае значэнне мае вывучэнне сваёй царкоўнай гісторыі. Таму адзін з аддзелаў Календара працягвае серыю царкоўна-гістарычных доследаў. На гэты раз увазе чытачоў прапануецца гісторыя самай буйной з цяперашніх епархіяў Беларускага Экзархата — Мінскай. Афіцыйна ўтвораная ў 1893 г., Мінская епархія стала пераемніцай царкоўнай традыцыі старажытных Пінска-Тураўскай епархіі і Літоўска-Наваградскай мітраполіі. Перад намі паўстаюць постаці мінскіх архіерэяў, якія ачалялі Мінскую кафедру ў самыя складаныя, часам трагічныя перыяды нашай гісторыі, і кожны з якіх сваім служэннем спрыяў умацаванню Святога Праваслаўя на Беларусі.

Працягваем традыцыю знаёмства чытачоў з праваслаўнымі святынямі зямлі беларускай — цудатворнымі іконамі Маці Божае: Чанстахоўскай, Леснянскай, Холмскай, Віленскімі Адзігітрыяй і Вострабрамскай, Фальковіцкай і Крупецкай.
 

Дададак да каляндара:

МІНСКАЯ ЕПАРХІЯ

Мінская епархія

Храмы і манастыры на тэрыторыі будучай Мінскай епархіі

Перыяд уніі

Царкоўнае кіраванне ў XVIII стагоддзі. Перадумовы заснавання епіскапскай кафедры

Стан епархіі. Першыя мінскія архіерэі

Падзеі XX стагоддзя

 

БЕЛАРУСКІЯ ПРАВАСЛАЎНЫЯ СВЯТЫНІ

Росквіт марыялогіі на землях Белай Русі

Чанстахоўская ікона Божае Маці

Леснянская (Леснінская) ікона Прасвятое Багародзіцы

Холмская ікона Божае Маці

Віленская ікона Божае Маці Адзігітрыя

Віленская Вострабрамская ікона Божае Маці

Фальковіцкая ікона Божае Маці

Крупецкая ікона Божае Маці

 


Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.