Беларускі праваслаўны каляндар на 1998 год

Беларускі праваслаўны каляндар на 1998 год"Беларускі Праваслаўны Каляндар" – гэта выданне, якое па задуме выдаўцоў, павінна служыць грунтам для лучнасці ўсіх беларусаў праваслаўнага веравызнання, незалежна ад таго, жывуць яны на Бацькаўшчыне, ці па-за ёю. Мы можам мець розныя ідэі, перакананні, погляды, але сапраўднае, глыбокае яднанне – саборнасць нашага духу – можа палягаць толькі на адзінстве нашай традыцыі, найвыразнейшым увасабленнем якой з'яўляецца традыцыйны праваслаўны каляндар. Таму што якраз праваслаўны каляндар, спалучаючы ў сабе ідэю часалічэння ітрадыцыю святасці, дае наммагчымасць выйсцізамежы свайго часу, пераадолець яго ўмоўнасці і спасцігнуць адзіны праўдзівы шлях для сябе і для свайго народа – шлях Божы.

Сёлета ў (іБеларускім Праваслаўным Календары" з’явіўся новы раздзел – “Светачы зямлі Беларускай", які прысвячаецца 390-й гадавіне памяці слыннага дзеяча нашай царкоўнай гісторыі – праведнага князя Канстанціна Канстанцінавіча Астрожскага. Нават чатыры стагоддзі не здольныя сцерці следу, які пакінуў у гісторыі Праваслаўя на Беларусі гэты славуты падзвіжнік. Постаць князя Канстанціна Канстанцінавіча Астрожскага не выпадкова паўстае зноў і зноў як раз у такія перыяды жыцця Царквы, калі толькі праз усведамленне кожным членам Царквы сваёй асабістай адказнасці за лёс Праваслаўя з'ядноўваецца народ Божы, каб ратаваць і ўмацоўваць на святой сваёй Бацькаўшчыне святую веру бацькоў сваіх. Справы, запачаткаваныя князем Астрожскім, становяцца асабліва актуальнымі ў нашы дні. Як і ў тыя далёкія часы, Царква мае патрэбу ў самаадданай дапамозе міран, інтэлігенцыі, моладзі ў справе духоўнай асветы народа, у выданні рэлігійнай літаратуры, у перакладзе Свяшчэннага Пісання на мову нашага народа, у станаўленні духоўных школ, у добраўпарадкаванні манастыроў, у дзейнасці праваслаўных брацтваў. I тут жыццё князя Астрожскага з'яўляецца ўзорам для ўсіх тых, хто лічыць сябе пераемнікам яго самадданага і стойкага служэння Святому Праваслаўю.

Хочацца верыць, што зварот да Царкоўнай гісторыі, дапаможа нам усвядоміць: якім бы складанаым і цяжкім ні было становішча Царквы, выйсце заўсёды можна знайсці праз яднанне, згоду і паразуменне.
 

Дададак да каляндара:

СВЕТАЧЫ ЗЯМЛІ БЕЛАРУСКАЙ







 
Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.