Свяціцель Міна, епіскап Полацкі

Свяціцель Міна, епіскап Полацкі, доўгі час быў манахам Кіева-Пячэрскага манастыра. У 1105 годзе ён быў хіратанізаваны ў епіскапа Полацкага, аб чым сведчыць Кіева-Пячэрскі Пацярык: "…Тоя бо честныя Лавры мнози не отлучнии жители, елико славы крыяхуся, толико паче от Бога прославлены суть, и не своим взысканием, по Божиим принуждением от глубины Пещерныя на высоту Престолов святительских вознесошася… От них же первый Леонтий епископ Ростовский… То же и Мина Полоцку".
 
Свяціцель Міна быў ужо не першым епіскапам Полацкім. Гэта пацвярджае і аўтар жыццяпісу прападобнай Еўфрасінні Полацкай. Сама ж Еўфрасіння не толькі прыняла манаскі пострыг падчас епіскапства Міны, але, напэўна, менавіта ім была выхавана ў любові да Слова Божага і Свяшчэннага Пісання.

Свяціцель Міна ўшаноўваецца Праваслаўнай Царквою як адзін з першых архіпастыраў, якія сваім жыццём і служэннем спрыялі дабрадатнаму распаўсюджванню веры Хрыстовай пасля Хрышчэння зямлі Беларускай.

Аб смерці епіскапа Міны ў Васкрасенскім летапісе пад 1116 годам маецца запіс: "Того же лета преставися Мина епископ Полотский июня 20".

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.