Прападобная Еўфрасіння, ігумення Полацкая

Прп. Еўфрасіння паходзіла з роду князёў Полацкіх, была прапраўнучкай роўнаапостальнага князя Уладзіміра і княгіні Рагнеды, унучкай Полацкага князя Усяслава Чарадзея і дачкой князя Георгія Усяславіча. 3 дзіцячых гадоў Прадслава (гэта яе свецкае імя) выяўляла вялікую любоў да малітвы і кніжнага вучэння. Калі бацькі началі думаць аб шлюбе дачкі, дванаццацігадовая Прадслава, адхіліўшы ўсялякія прапановы, цвёрда вырашыла прысвяціць сваё жыццё Боіу і прыняла пострыг з імем Еўфрасіння.

3 дабраславення Полацкага епіскапа Іліі яна стала жыць пры Сафійскім саборы, дзе займалася перапісваннем кніг. Прыкладна ў 1128 годзе епіскап Ілія благаславіў прападобную Еўфрасінню на заснаванне жаночага манастыра, вызначыўшы месца для будучай абіцелі — Сяльцо, дзе перад тым была царква Спаса і месца пахавання Полацкіх епіскапаў. Ад'язджаючы ў Сяльцо, падзвіжніца ўзяла толькі святыя кнігі — "усю сваю маёмасць". У новаўладкаваным Спаса-Праабражэнскім манастыры святая навучала маладых інакіняў перапісванню кніг, спевам, шыццю і іншым рамёствам. У 1161 годзе, дзякуючы яе клопатам, быў пабудаваны сабор, які захаваўся да нашага часу. Прп.Еўфрасіння таксама заснавала Багародзіцкі мужчынскі манастыр, куды па яе прашэнні Канстанцінопальскі Патрыярх Лука даслаў спісак цудатворнай Эфескай іконы Божае Маці. Незадоўга да смерці прападобная Еўфрасіння з пляменнікам Давідам і сястрой Еўпраксіяй выправілася ў паломніцтва да Святых Месцаў. Пакланіўшыся святыням Канстанцінопаля, яна дабралася да Іерусаліма, дзе ў Рускім манастыры Прасвятое Багародзіцы Гасподзь спадобіў яе на мірны спачын 23 мая (с.ст.) 1173 года. Прыкладна ў 1187 годзе цела святой было перанесена ў Кіева-Пячэрскі манастыр, а ў 1910 годзе мошчы святой Еўфрасінпі былі ўрачыста перавезены ў Полацк, у заснаваны ёю манастыр.

Прп.Еўфрасіння Полацкая праславілася ў Праваслаўнай царкве як апякунка жаночага манаства. Наш народ ушаноўвае святую як апякунку Беларусі і шчырукі малітоўніцу прад Госпадам за ўсіх нас.

3 1579 да 1841 года ў Полацкім Сафійскім саборы захоўваўся крыж са святымі мошчамі, які прападобная Еўфрасіння прынесла ў дар царкве Спаса пры Полацкім жаночым заснаваным ею манастыры. Крыж — шасціканцовы, абкладзены срэбранымі вызалачанымі метамі. На абодвух баках яго размешчаны 19 абразоў з славяна-грэцкімі падпісамі. Бакавы подпіс вакол усяго крыжа строга забараняў выносіць яго з манастыра. Але забарона была парушана ў цяжкія для Праваслаўя часіны. Гэта прывяло ў выніку да таго, што зараз месцазнаходжанне крыжа святой Еўфрасінні невядома. Будзем спвдзявацца, што воляю Божай нашая святыня будзе знойдзена і вернута на Беларусь.

Малітвамі святой Еўфрасінні Полацкай няхай Гасподзь памілуе і ўратуе нас грэшных.
Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.