Прападобны Елісей Лаўрышаўскі

Паводле жыццяпісу святога Елісея, ён быў сынам князя Трайната, займаў высокую пасаду пры двары князя Міндоўга. Прыняўшы хрышчэнне, пакінуў двор і адышоў у пустынь, дзе яго знайшоў якісьці праваслаўны манах, разам з якім Елісей заснаваў Лаўру.

Па смерці (1250 г.) мошчы прападобнага праславіліся цудамі. Маецца, напрыклад, сведчанне пра беснаватага, які ацаліўся, выпадкова даткнуўшыся да мошчаў св. Елісея.

Калі ў 1505 годзе татары, спустошыўшы наваколлі Наваградка, наблізіліся да Лаўрышаўскага манастыра, Гасподзь зноў явіў цуд праз свайго ўгодніка: татарам здалося, што манастырскі двор запоўнены магутнай конніцай, і яны са страхам разбегліся. Магчыма, гэты цуд стаўся нагодай да кананізацыі прападобнага Елісея мітрапалітам Іосіфам Солтанам на саборы, што адбыўся ў 1514 г. ў Вільні. Мошчы святога падчас тагачаснай вайны былі схаваныя ў зямлю і пасля спалення манастыра не былі знойдзены.
Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.