Мучанік дзіця Гаўрыіл Беластоцкі

У 1684 годзе ў вёсцы Звяркі Заблудаўскага прыхода ў сям'і пабожных сялян Пятра і Анастасіі Гоўдзель нарадзілася дзіця. Хрысцілі дзіцятка з імем Гаўрыіл у храме тагачаснага Свята-Успенскага Заблудаўскага манастыра.

Шасцігадоваму Гаўрыілу былі ўласцівыя незвычайныя ў яго ўзросце якасці душы: удумлівасць, схільнасць да малітвы і самоты.

Аднойчы, калі маці Гаўрыіла панесла абед мужу, які араў поле, удом увайшоў яўрэй-арандатар і выкраў хлопчыка.Дзіця было тайна вывезена ў Беласток і аддадзена на жорсткія мучэнні. Праз пэўны час цела замардаванага Гаўрыіла было знойдзена на ўскрайку леса, але заставалася непашкоджаным ні звярмі, ні птушкамі, і было пахавана бацькамі і ўсхваляванымі вяскоўцамі ў 1690 г. на могілках у Звярках. Там яно спачывала каля 30-ці гадоў.

На пачатку XVIII ст. усю тэрыторыю цяперашняй Беласточчыны ахапіла эпідэмія, ахвяраю якой зрабіліся тысячы людзей, у тым ліку і ў Звярках. Многіх памерлых ад заразы дзяцей хавалі бліжэй да магілы дзіцяткі Гаўрыіла, адчуваючы цудадзейную сілу, што сыходзіла ад гэтага месца. Аднойчы, падчас чарговага пахавання, выпадкова была зачэпленая і прыадчыненая труна дзіцяткі. Цела мучаніка аказалася нятленным. Вестка аб гэтым імгненна разнеслася па наваколлі, і мошчы дзіцяткі Гаўрыіла былі перанесеныя ў асобную крыпту Звяркоўскага храма.

У 1746 годзе храм згарэў. Аднак святыя мошчы засталіся непашкоджанымі.

У цяжкія для праваслаўных жыхароў Беласточчыны гады мошчы святога мучаніка Гаўрыіла былі вывезеныя ў Свята-Троіцкі Слуцкі манастыр. Пасля яны пераносіліся ў Мінск і ў Гродна. Цяпер яны захоўваюцца ў кафедральным Свята-Мікалаеўскім саборы горада Беластока.

Дзень памяці мучаніка Гаўрыіла — 3 мая.Паводле падання дзіця Гаўрыіл з'яўляецца малітоўным заступнікам хворых і гаротных дзяцей.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.