Бялыніцкая ікона Божае Маці

Бялыніцкая ікона Божае Маці была напісана ў XIII ст. Спачатку яна знаходзілася ў адным з праваслаўных храмаў Магілёўскай вобласці. Пасля заключэння уніі (1596 г.) ікона перайшла да католікаў і была пастаўлена ў касцёле каталіцкага манастыра ў 45 вёрстах ад Магілёва. Ікона ўшаноўвалася як католікамі, так і праваслаўнымі. У 1832 годзе манастыр перастаў дзейнічаць, і касцёл зрабіўся прыходскім. У 1876 годзе ён быў перададзены праваслаўным, тады ж аднавіў дзейнасць манастыр. 25 красавіка (н.ст.) ў храме была адслужана першая Літургія на асвечаным праваслаўным епіскапам прастоле ў гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы. Бялыніцкая ікона з'яўляецца агульнай святыняю хрысціянаў на Беларусі.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.