Супрасльская святыня

Супрасльскі Свята-Благавешчанскі манастыр быў заснаваны ў 1498 годзе выдатным праваслаўным дзяржаўным дзеячам, маршалкам Вялікага княства Літоўска-Беларускага, ваяводам наваградскім Аляксандрам Хадкевічам пры падтрымцы архіепіекапа Смаленскага Іосіфа II Солтана. Побач з зямельнымі надзеламі, ахвяраваннем дарагога царкоўнага абсталявання і кніг Смаленскі ўладыка ўнёс у 1503 г. у Супрасльскую абіцель дакладную копію цудадзейнай іконы Смаленскай Божай Маці, якая карысталася і карыстаецца асаблівай пашанай ва ўсіх усходніх славянаў. Пасля з'яўлення іконы ў Супраслі пачалі сыходзіцца дзеля малітвы перад ёю шматлікія паломнікі і за атрыманыя ласкі аздараўлення і падтрымкі ў жыцці складалі незлічоныя ахвяраванні. Цудадзейная ікона знаходзілася ў Супраслі да 1915 года, затым перад наступаючымі нямецкімі войскамі яе перавезлі ў Слуцк. Пасля ў Супрасль яна не вярнулася, але ў манастыры засталіся дзве дакладныя яе копіі. Адна з іх знаходзіццца цяпер у царкве св. Іаана Багаслова ў Супрасльскім манастыры. Перад гэтай цудадзейнай іконай моліцца мноства паломнікаў ва ўсе святы і штотыдня ў сераду на акафісце Благавешчанню Багародзіцы. Свята Маці Божай Правадніцы Супрасльскай адзначаецца 10 жніўня (н.ст.).

Маці Божая, малі Бога пра нас!
Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.