Жыццяпіс прападобнай Харыціны, князёўны Літоўскай, Наўгародскай падзвіжніцы

Святая прападобная Харыціна (Харыціда) дагэтуль застаецца сярод найбольш таямнічых асобаў сонму беларускіх святых. Гэта тлумачыцца тым, што не захаваліся летапісныя сведчанні і жыццяпісы гэтай ігумені Наўгародскага Петра-Паўлаўскага манастыра, а нешматлікія паведамленні іншых крыніцаў супярэчлівыя і недакладныя.

Найбольш падрабязным сведчаннем з'яўляецца невялікі аповед, змешчаны на меднай рацы, што стаяла ў паўднёва-заходняй частцы Наўгародскай Петра-Паўлаўскай царквы над мошчамі прападобнай Харыціны, якія спачывалі пад спудам. Вось гэты надпіс, зроблены, напэўна, на падставе больш даўняй пісьмовай крыніцы: «Здесь в бывшем Петро-Павловском монастыре, в церкви святых апостолов Петра и Павла за правым клиросом при стене опочивающая святая благоверная княжна чехина Харнтина инокиня нз рода королей Литовских, преставися в лето от сотворенмя мира 7000, от Рождества Христова 1492 года сентября 5 дня на день святой мученицы Харитины, прм благоверном государе и Великом князе Иоанне Васильевиче, прм Митрополите Московском Зосиме Брадатом и при архнепископе Новгородском святом Геннадии. От Новограда едино поприще разстояния, зовомое место Синичья гора; основан бысть Петро-Павловский девичий монастырь в лето от сотворенмя мира 6600, от Рождества жа Христова 1092 при пятом епископе Новгородском святом Германе».

У рукапісных святцах Оценскага манастыра, у «Кнізе глаголемай» запісана: «Святая княжна Харитина, которая в девичьем монастыре была в год 6000 месяца октября в 5 день», а іканапісны «Подлинник» сведчыць: «Родом была королевства Литовского; подобием простоволосая девица, в одной свите без мантии». У рукапісным апавяданні, што знаходзілася ля ракі прападобнай, Харыціна названая настаяцельніцай Петра-Паўлаўскага манастыра, у якім яна і прыняла пострыг.

Няма згоды паміж даследчыкамі жыцця святой Харыціны наконт часу нараджэння і смерці прападобнай. Такія аўтары як мітрапаліт Філарэт, архімандрыт Леанід у «Святой Русі», архімандрыт Герман сцвярджаюць, што жыццё святой Харыціны прыпадае на перыяд XIII стагоддзя.

Цікава піша аб гэтым архімандрыт Герман у сваёй брашуры «Прападобная Харыціна, князёўна Літоўская» (Ноўгарад, 1890). Ён, грунтуючыся на народным паданні, сцвярджае, што князёўна нарадзілася ў 1221 годзе і ў дванаццацігадовым узросце мусіла пабрацца шлюбам з князем Фёдарам Яраславічам, які памёр 10 чэрвеня 1233 году ў дзень прызначанага вяселля. Паводле летапісу, «князь Ярослав, отдав все дары невесте его, с честью к отцу отпустил». Аднак, паводле меркавання аўтара, нявеста прыняла пострыг з імем Харыціны ў Петра-Паўлаўскім манастыры на Сінічай гары. Тут юная Харыціна, як і ўсе сёстры абіцелі, выконвала цяжкіе паслушэнствы, узрастала духоўна змірэннем і ўстрыманнем, постам і малітвамі. Верагодна, самаахвярнасць і манашскія подзвігі прападобнай Харыціны паслужылі прычынай таго, што сёстры з цягам часу абралі яе настаяцельніцай абіцелі, дзе яна была узведзеная ў сан ігуменні. Архімандрыт Герман лічыць, што спачыла прападобная ў 1287 годзе і была пахаваная ў Петра-Паўлаўскай царкве. Сучасныя даследчыкі ўсё ж схіляюцца да таго, што час жыцця святой Харыціны трэба звязваць з XV стагоддзем, а датай смерці належыць прызнаць 1492 год.

Святая прападобная Харыціна, якая, паводле падання, спачыла 5 кастрычніка ў дзень святкавання памяці святой мучаніцы Харыціны, пачала мясцова шанавацца ў манастыры, напэўна, у хуткім часе пасля сваёй смерці. Калі ж былі аднойдзеныя нятленныя мошчы святой, быў складзены трапар і кандак, і, верагодна, сціслы жыццяпіс альбо агіяграфічны аповед, што быў пасля скарыстаны ў надпісу на яе рацы. Аўтар «Кнігі глаголемай» ужо ў XVI стагоддзі ведаў аб шанаванні і сам шанаваў святую прападобную Харыціну, князёўну Літоўскую.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.