Васілле (Васілей)

14 студзеня

У першы дзень новага года (паводле старога стылю) наша Царква адзначае дзень памяці архіепіскапа Васілія Вялікага. Палымнеючы хрысціянскай любоўю да бліжняга, свяціцель Васілій быў гатовы цярпець нягоды і ахвяраваць дзеля чалавека, гатовы трываць ўсё дзеля ісціны Хрыстовай. За свае заслугі перад Царквою і незвычайнае высокамаральнае і падзвіжніцкае жыццё свяціцель Васілій названы "Вялікім". Таму і народнае свята мае адпаведную назву — Васілле.

У народным павер'і першы дзень года, праведзены прыстойна, гарантуе ўдачу на ўвесь год. Існуюць і прыкметы: калі снег на Новы год падае з самага ранку, то і ўся зіма прадбачыцца снежная; калі вецер дзьме з усходу — можна чакаць гарачага і сухога лета; калі з поўдня — умеранага; заходні вецер абяцае мокрае лета; паўночны — халоднае, з градам. На Васілле малымі дзецьмі выконваецца абрад засявання: рассыпаюць у хаце жыта, віншуюць з Новым годам.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.