Вадохрышча

19 студзеня

Вадохрышчамі завяршаюцца Калядныя святкаванні. Абноўленыя духоўна падзеяй Хрышчэння Гасподняга, мы набываем надзею і спадзяванне на міласэрнасць Гасподнюю, на працяг нашага дабрадатнага, праведнага існавання. Пасля літургіі адбываецца асноўны абрад святкавання — хрэсны ход і вялікае водаасвячэнне на рэках ці іншых вадасховішчах. Наша Царква, святкуючы Хрышчэнне Гасподняе, мацуе нашу веру ў Святую Троіцу Адзінаісную і Непадзельную — Айца, Сына, і Святога Духа, — абуджае пачуццё любові і вялікай удзячнасці да Госпада, запаведуе нам ачышчэнне душ і сэрцаў.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.