Дзяды (Зімовыя, Масленыя, Стрэчанскія)

25 лютага (дата рухомая)

Дні памінання нябожчыкаў, спачылых продкаў (Дзяды) адзначаюцца некалькі разоў нагод, у залежнасці ад мясцовай традыціі: на Радаўніцу, напярэдадні Сёмухі, перад Змітравым днём і г.д. На Дзяды рыхтуюць памінальны стол з няпарнаю колькасцю абрадных страў. Акрамя абавязковай куцці гатуюць клёцкі, грыбы, бліны, яечню, мяса, узвар і іншыя стравы. У гэты дзень наведваюць могілкі, парадкуюць магілы, ідуць у царкву, моляцца.

На Стрэчанскія Дзяды (на дзевятым перадвелікодным тыдні, у суботу, напярэдадні Мясапуснага тыдня) за памінальным сталом збіраецца ўся сям'я. У шклянку з зернем ставіцца запаленая свечка. Паводле звычаю, частку кожнай стравы сімвалічна адкладваюць у асобны посуд для нябожчыкаў і на ноч са стала не прыбіраюць. Пасля малітвы каштуюцца нарыхтаваныя стравы, успамінаюцца спачылыя родзічы і блізкія.

У суботу, а не ў іншы дзень, Святая Царква моліцца аб спачылых таму, што субота, як дзень спакою, па сваім значэнні ёсць найлепшы для такіх малітваў. Апроч таго, малітвамі аб спачыне Царква нагадвае аб непазбежным для кожнага сконе, аб нарыхтаваным для нас непадкупным Суддзёю выпрабаванні. Разумеючы падуладнасць Госпаду, неабходнасць жыць праведна, мы, акрамя сказанага, рыхтуемся быць гатовымі да строгага выканання надыходзячага выратавальнага посту.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.