Саракі

22 сакавіка

Лічба, што ўваходзіць у назву свята, шырока абыгрываецца ў павер'ях і абрадавых дзеяннях, якія бытуюць у гэты дзень. Саракі прыпадаюць на дзень вясновага раўнадзенства. Спадзяюцца на далейшае пацяпленне. Калі ў гэты дзень бывае замаразак, то мяркуюць, што будуць яшчэ сорак маразоў; калі ад Грамніц трымаецца добрае надвор'е, то лета намячаецца засушлівае; калі добра растаюць ледзяшы, чакаецца добрая вясна.

На Саракі пякуць для дзяцей з цеста «жаваранкаў», якіх дзеці падкідаюць у гору і просяць пры гэтым, каб хутчэй прыляталі птушкі.

У гэты дзень, шануючы народныя традыцыі, кожны хрысціянін павінен прасякнуцца велічнасцю духоўнага подзвігу сарака Севасційскіх пакутнікаў, быць вартым іх святога жыцця, мацаваць сябе вераю ў Госпада.
Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.