Вербніца

16 красавіка (дата рухомая)

Галінкам вярбы, асвячоным у цэрквах на свята ўваходу Гасподняга ў Іерусалім, надаецца гаючая ўласцівасць. 3 даўніх часоў лічыцца, што праз непасрэдны дотык пры дапамозе такіх галінак можна перадаць здароўе і моц, сілу прыроды, якая адраджаецца. У некаторых мясцінах, віншуючы з Вербніцай, «сцёбаюць» адзін аднаго асвячонымі галінкамі, зычаць здароўя. Галінкі на працягу года захоўваюць у хаце, імі ўпрыгожваюць абразы, выганяюць жывёлу на першы выпас, кладуць на магілы блізкіх людзей. Такім чынам, асвячоная на дзень ўваходу Гасподняга ў Іерусалім вярба іграе ў жыцці простага чалавека важную ролю. I неабходна, каб абрады, звычаі гэтага святкавання не трацілі рэлігійна-царкоўнага характару.

Вербная нядзеля (Вербніца) — свята рухомае. Гэта апошняя нядзеля перад Вялікаднем.
Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.