Юр’е (вясновы)

6 мая

Даўняе гадавое свята земляробчага календара ў гонар заступніка жьівёлы і сельскай гаспадаркі вяліка-мучаніка Георгія Пераможца. 3 гэтага дня пачынаецца сталая вясновая пара для працаўніка. Выконваецца шэраг абрадаў ахоўнай накіраванасці, якія сваёй мэтай маюць захаванне свойскай жыўнасці. Перш чым выганяць жывёлу на «юраўскую расу» карыстаюцца атрыбутамі абрадавых дзеянняў: грамнічнай свечкай, асвячонай вярбой, святаянскімі зёлкамі, яйкам; і святому вялікамучаніку правіцца малебен, акрапляюцца святой вадою пастухі і статак.

Вельмі ўрачыста адбываюцца і аграрныя абрады агледзін зарунелай нівы. Атрыбутамі тут з'яўляюцца: каравай. яйкі, рэшткі страў ад велікоднай ежы. Мэта абрадаў — засцерагчы ніву, будучы ураджай, задобрыць сілы зямлі.

У гэты дзень водзяць карагоды, частуюцца, танцуюць пад дуду, скрыпку, спяваюць юраўскія песні.

Юр'е лічыцца яшчэ і вялікім святам пастухоў. Кожны гаспадар дае ім харчы, і яны раскладваюць на пашы вогнішча, ладзяць сабе частаванне, якое мае таксама абрадавае значэнне.

Дбайны гаспадар не прапускае без увагі надвор'я ў гэты дзень і робіць для сябе пэўныя высновы: «Як на Юр'е пагода, то на грэчку няўрода», «Калі будзе раса, хопіць коням аўса», «Калі на Ягор'я мароз. будзе добры авёс» і г. д.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.