Мікола (вясновы)

22 мая

Да Міколы (дзень свяціцеля і цудатворца Мікалая) паспяваюць многае пасеяць, пасадзіць. Паводле народных вераванняў, святы Мікола выступае заступнікам земляроба, клапоціцца пра ўраджай: «Святы Мікола па межах ходзіць, жыта раўнуець… дзе вымакла — там падсушыць, дзе высахла — там падмочыць». У народзе трымаюцца парад наконт работ, якія трэба закончыць да свята, і якія — пасля яго. 3 Міколавага дня, напрыклад, трэба паспяшацца пастрыгчы авечак, пакуль яны не пачалі ліняць: «Да Міколы не сей грэчкі, не стрыжы авечкі».

Мікола — свята пастухоў і конюхаў. Вядома ж, конь у сялянскай гаспадарцы да сённяшняга часу лічыцца незаменным памочнікам у нялёгкай працы. Каб засцерагчы коней ад хвароб, ад сурокаў, каб захаваць іх моц, выконваюцца адпаведныя для той ці іншай мясцовасці абрады.

3 асаблівай шчырасцю народ услаўляе памяць святога Мікалая (гл.19 снежня), найчасцей звяртаецца да яго ў сваіх малітвах. Свяціцель Мікалай, архіепіскап Міраў Лікійскіх, цудатворац — заступнік ад усіх бедстваў і скрухі.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.