Другі Спас (Яблычны)

19 жніўня

Самы пашыраны і вядомы ў народзе Спас. Лічыцца, што да яго не можна есці яблыкаў, бо яны не паспелі. На Яблычны Спас іх, а таксама іншую садавіну, асвячаюць у царкве. Гэты звычай замацаваўся якраз на свята Праабражэння Спаса нашага Іісуса Хрыста. У царкву прыносяцца плады для благаславення ў знак падзякі за атрыманне гэтых пладоў для харчавання чалавека. Святы Іаан Златавуст вучыць: «Земляроб атрымлівае плады ад зямлі не столькі за сваю працу і руплівасць, колькі па міласэрнасці Бога».

Звычай асвячэння пладоў мае і пэўнае павучальнае значэнне. Плады, калі яшчэ растуць, не вельмі прывабнага выгляду і смаку; паспяваючы, яны атрымліваюць дасканалую прыгажосць, зусім ператвараюцца. Так і чалавек, калі ён карыстаецца словам Божым, жыве праведна — паступова духоўна выспявае, і як «пшаніца спелая, у час жніва» прымаецца ў жытніцу нябесную Айца Нябеснага.
Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.