Вялікая Прачыста (Першая Прачыста)

28 жніўня

Успенне Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі адносіцца да дванадзесятых святаў. Няма ў Праваслаўнай Царкве богаслужэння, няма малітвы, дзе б Царква сваіх прашэнняў не мацавала імем і малітвамі Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы. Яна наша бязмерная Міласэрніца, дбайная Заступніца і Маці.

Калі падводзіць вынік працы селяніна, дык Вялікая Прачыста (народная назва Успення) — самае значнае свята канца лета. 3 асаблівай радасцю ставяцца да новага хлеба: «Прачыстая прынясе хлеба чыстага». Як Спас славіцца асвячэннем яблыкаў, так Прачыста — асвячэннем хлеба. Асвячонае жыта перамешваюць з астатнім і адкладваюць да сяўбы, каб пасля яно добра расло. Адразу пасля свята пачынаецца сяўба азіміны, і гаспадар мусіў быць падрыхтаваны: «Успенне — ці гатова насенне?»

Свята Успення Багародзіцы бярэ свой пачатак са старажытных часоў хрысціянства. Падзеяй успення Багародзіцы царква навучае нас, што смерць не ёсць канец нашага быцця, а толькі пераход ад зямлі на неба, ад разбурэння да векавечнай бессмяротнасці. Так і зжатае зерне дае неўміручасць жыццю.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.