Трэці Спас (Хлебны)

29 жніўня

У народзе гавораць: «Трэці Спас — хлеба прыпас». У многіх раёнах Беларусі працягваюць спраўляць «дажынкі». Паспяваюць арэхі, і таму свята нярэдка называюць Арэхавым Спасам. Усё ў прыродзе сведчыць, што надышла восень, а прыказка нагадвае: «Спас — бяры рукавіцы ў запас».

Праваслаўныя хрысціяне памятаюць, што гэты дзень вызначаецца падзеяй перанясення ў Канстанцінопаль Нерукатворнага Вобраза Гасподняга, Спаса нашага Іісуса Хрыста.
Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.