Пакрова (Трэцяя Прачыста)

14 кастрычніка

Да свята Пакрова Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі завяршаюцца звычайна ўсе работы на полі і ў садзе, уцяпляецца жыллё. Пачынаецца новы цыкл работ: нарыхтоўка паліва, перавод жывёлы на стойлавае ўтрыманне. Існуе красамоўная прымаўка: «Прыйшла Пакрова, пытае, ці ты да зімы гатова». Юр'е (вясновы) і Пакрова змыкаюцца між сабою, бо з першым святам звязаны выган жывёлы пасля зімы, а з другім — пачатак зімавання скаціны ў хляве («Прыйшлі Пакровы — заганяй ў хлеў каровы»). Пакрова сабрала шмат прыкмет і парад, звязаных з карміцелькаю-каровай: «Прыйшла Пакроўка — не дала малака кароўка» (г.зн. запускаецца), або ў дачыненні да няўвішнага гаспадара: «Хто сее на Пакрове — не будзе мець чаго даць карове».

Пакрова лічыцца паказчыкам прагнозаў надвор'я: калі да Пакрова дня снег не пакрые зямлю, то і на Каляды не будзе снегу; якое надвор'е ў дзень Пакровы, такое яно будзе і ўсю зіму да вясны.

3 надыходам свята дзяўчаты сур'ёзна думаюць пра замужжа, а хлопцы выглядаюць сабе нявест.

У Праваслаўнай жа Царкве гучаць гэтым днём наступныя словы: «Узрадаваныя Тваім, Богамаці, прышэсцем, і Твой прымаючы вобраз, замілавана просім: накрый нас благадатным Тваім покрывам, і пазбаў нас ад усялякага зла, уратуй душы нашыя".

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.