Юр’е (зімовы)

9 снежня

Юр'е і Мікола святкуюцца ўвесну і ўзімку з невялікім перапынкам адзін пасля другога. Наконт гэтых зімовых святаў у народзе гаворыцца: «Юр'е мосціць, а Мікола гвоздзіць»; «Да Юр'я хлеба (сена) і ў дурня». Існуе прыкмета: калі перад Юр'ем зімовым многа снегу, то да Юр'я вясновага будзе трава.

У гэты дзень падстрыгаюць грывы і хвасты коням, адымаюць жарабят ад матак і ставяць іх у стойла да вясны.

Праваслаўная Царква гэты дзень адзначае як штогадовае свята ў гонар духоўнай перамогі над сваімі мучыцелямі святога вялікамучаніка Георгія, і атрымаўшага найменне Пераможца. Вясною (6 мая паводле новага стылю) існуе яшчэ адзін дзень памяці св. Георгія — «цвёрдага пакутніка, палонных вызваліцеля, жабракоў абаронцы, нямоглых ратавальніка, д'ябальскіх намераў пераможцы».

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.