Мікола (зімовы)

19 снежня

Мікола вясновы і Мікола зімовы ў народным аграрным календары як бы адкрываюць кожны свой сезон: «Мікола — сапраўдная зіма, Мікола — сапраўднае лета». Прыказка заклікае гаспадара: «Беражы сена ад Міколы і да Міколы».

Святая Царква памяць свяціцеля Мікалая шануе таксама два разы на год (22 мая і 19 снежня — новы стыль). Атрымаўшы ад Госпада дар цудадейства, святы Мікалай многія вялікія цуды стварыў на зямлі і на моры, дапамог у бедствах, і ад патаплення ратаваў, і з глыбіняў марскіх на сушу выносіў, ад палону і цямніц пазбаўляў, ад сячэння мячом абараняў, ад смерці ратуючы, многім дараваў вылячэнні: невідушчым — зрок, кульгавым — хаду, глухім — слых, нямым — гаворку; многіх у жабрацтве пакутнікаў узбагаціў, галодным даў насычэнне, усякаму ва ўсялякай патрэбе быў памочнікам. I сёння святы Мікола гатовы дапамагчы ўсім, хто да яго звяртаецца.

Прасвяты Мікалай, перасцеражы і пазбаў нас ад злое бяды, уратуй тваімі малітвамі!

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.