Падзеі XIV – XVI стагоддзяў


У канцы 1595 года епіскап Луцкі Кірыл (Цярлецкі) і епіскап Ўладзімірскі Іпацій (Пацей) здзейснілі паездку ў Рым, дзе ад свайго ўласнага імя і ад імя астатніх праваслаўных епіскапаў прысягнулі на вернасць папе і абвясцілі аб далучэнні Праваслаўнай Царквы да Рымскай. У адказ на прызнанне верхавенства Папы, епіскапы прасілі пакінуць недатыкальнымі абрады і службу на царкоўна-славянскай мове.

Нават гэтая мінімальная ўмова была прынята папам з агаворкамі і выказана наступным словамі: «Дазваляем ім усе свяшчэнныя абрады і цырымоніі, неабходныя для адпраўлення божых службаў і святой літургіі, як і пры адпраўленні таінстваў і іншых свяшчэннадзеянняў, калі толькі гэтыя абрады і цырымоніі не пярэчаць ісціне і вучэнню каталіцкай веры і не перашкаджаюць зносінам з рымскай царквой, — даем дазвол» (цыт.: Архиепископ Афанасий (Мартос). Беларусь в исторической, государственной и церковной жизни. Буэнос-Айрес, 1966, с.163).

На падставе каралеўскага ўніверсалу, выдадзенага Сігізмундам III (1587-1632) у чэрвені 1596 года, меркавалася склікаць у Бярэсці сабор епіскапаў, які павінен быў ухваліць і падцвердзіць ужо падпісаную ў Рыме унію.

У кастрычніку 1596 года адбыліся фактычна два саборы. На адным з іх, што праходзіў у Свята-Нікалаеўскім саборным храме пад старшынствам рыма-каталіцкага архіепіскапа, сабраліся прыхільнікі уніі, на другім — абаронцы прайцоўскай праваслаўнай веры, якія не пажадалі ўваходзіць у зносіны са здраднікамі. Уніяцкі сабор, разам з прадстаўнікамі рыма-каталіцкай царквы, складалі мітрапаліт Міхаіл Рагоза і епіскапы Берасцейскі, Луцкі, Холмскі, Пінскі і Полацкі. На чацверты дзень паседжанняў гэтага сабора адбылося ўрачыстае абвяшчэнне уніі. 3 амвону Свята-Нікалаеўскага храма папскую булу аб злучэнні цэркваў зачытаў епіскап Полацкі Грыгорый (Герман) Загорскі. Усе тыя, хто выступіў супраць уніі, рашэннем сабора пазбаўляліся духоўнага сану. Такім чынам, галоўным вынікам уніяцкага Берасцейскага сабора 1596 года было прыняцце рыма-каталіцтва з захаваннем абраднасці Ўсходняй Царквы.
Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.