Пад уніяй


У адной са шматлікіх скаргаў пакрыўджаных жыхароў некалькіх гарадоў паведамлялася, між ін­шым, што Іасафат у парыве свайго фанатызму загадаў у Полацку выкапаць целы нядаўна пахаваных у царкоўнай агароджы праваслаўных палачанаў і аддаць іх на з'ядзенне сабакам.

3 благаславення Іасафата Кунцэвіча быў адрамантаваны Сафійскі сабор, які быў пашкоджаны пажарам у 1607 годзе. Пры гэтым, ён загадаў «падкараціць» купалы старажытнага храма, каб яны не нагадвалі аб праваслаўным мінулым Полацка.

У 1622 годзе Іасафат Кунцэвіч мэтанакіравана пачаў дамагацца усталявання уніі ў Віцебску. Каб даказаць, што унія ў Віцебску прынята, ён па чарзе стаў служыць ва ўсіх гарадскіх праваслаўных храмах. А духавенства і народ, якія працівіліся гэтаму, гвалтоўна выганяліся, як бунтары. Пасля шэрагу падобных сутычак Іасафат настроіў супраць сябе вялікую колькасць гараджанаў: яны напалі на архіерэйскі дом і, уварваўшыся ў келью Іасафата, забілі яго, а цела кінулі ў Дзвіну. Гэта выклікала шматлікія кары вінаватых у нападзе і забойстве. Усяго пакаралі смерцю каля сотні чалавек. Каралеўскай граматай горад Віцебск быў пазбаўлены Магдэбургскага права і перайшоў пад кіраванне ваяводы.

Тым часам працягвала існаваць старажытная Кіеўская праваслаўная мітраполія. У ёй, пасля смерці ў 1612 годзе епіскапа Перамышльскага Канстанціна, заставаўся толькі адзін архіпастыр — Львоўскі епіскап. Iтолькі ў 1620 годзе, калі Кіеў наведаў Патрыярх Іерусалімскі Феафан, ён па даручэнню Канстанцінопальскага Патрыярха высвяціў на Кіеўскую кафедру мітрапаліта Іава (Барэцкага), а таксама паставіў на ўсе ўдовыя епіскапскія кафедры епіскапаў. У Полацкую епархію быў вызначаны Мялецій (Сматрыцкі). Аднак, у 1621 годзе кароль Сігізмунд у сваім універсале абвесціў мітрапаліта Іава (Барэцкага) (1620-1631) архіепіскапа Мялеція (Сматрыцкага), як і ўсіх новапастаўленых епіска-паў, па-за законам, што дазваляла пераследаваць іх як злачынцаў. Гэта вымусіла праваслаўных епіскапаў хавацца. Працягваў пэўны час сваю дзейнасць толькі архіепіскап Полацкі Мялецій (Сматрыцкі). Ён, знаходзячыся ў Віленскім Свята-Духавым манастыры, адкрыта адпраўляў богаслужэнні, рукапакладаў святароў і заставаўся ў зносінах са сваёй пастваю пасродкам пасланняў і твораў у абарону царквы. Мялецій (Сматрыцкі) дасылаў па епархіях універсалы, у якіх, у прыватнасці, абвяшчаў Іасафата Кунцэвіча звергнутым. Шмат у чым дзякуючы Мялецію (Сматрыцкаму) пра жорсткасці Кунцэвіча даведаўся канцлер Вялікага княства Літоўскага Леў Сапега, які асудзіў яго дзеянні, як супраціўныя Евангеллю і шкодныя для дзяржавы.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.