Трываласць праваслаўнай веры


У 1834 годзе сабор уніяцкіх архіерэяў прыняў пастанову аб аднаўленні багаслужэння грэка-усходняй царквы і аб ужыванні кніг маскоўскага друку. Для падрыхтоўкі царкоўнаслужачых, якія б валодалі ўсходнім багаслужэннем, з 1834 года пачалі адчыняць дзьячкоўскія вучэльні. Адна з іх была адчынена ў 1838 годзе пры Полацкай духоўнай семінарыі, іншыя пры Беразвецкім, Вярбілаўскім і Аршанскім манастырах.

У 1837 годзе ўся грэка-уніяцкая іерархія была прыведзеная ў падпарадкаванне Свяцейшаму Сіноду. 3 чатырох уніяцкіх епархіяў былі пакінуты дзве: Беларуская і Літоўская. У Беларускай епархіі, што ахоплівала тэрыторыю пяці губерніяў: Віцебскай, Магілёўскай, Менскай, Валынскай і Курляндскай, налічвалася 700 прыходаў і 777 асобаў белага і манашаскага духавенства.

Усе гэтыя акцыі сталіся магчымымі, галоўным чынам, дзякуючы дзейнасці уніяцкіх епіскапаў Іраклія (Лісоўскага) (1783-1806), Іаана (Красоўскага) (1806-1820) і Васілія (Лужынска-га) (1834-1839), 1839-1866 — праваслаўны архіепіскап. Усе яны былі прыхільнікамі увядзення грэка-славянскага багаслужэння і ўсходніх царкоўных абрадаў. Архіепіскап Полацкі Іаан (Красоўскі) ў 1820 годзе быў за гэта асуджаны і адхілены ад кіравання епархіяй. Яго памочнік і пераемнік Васілій Лужынскі, ураджэнец Лепельскага ўезда, у 1822 годзе міністрам духоўных справаў Расіі быў адхілены ад вядзення справаў у Полацкай епархіі, дзе ён быў членам духоўнай кансісторыі. У 1834 годзе ён быў хіратанізаваны ў епіскапа Аршанскага. Перад хіратоніяй уладыка Васілій ў ліку іншых прадстаўнікоў уніяцкай царквы — Антонія Зубко, Міхаіла Галубовіча і іншых — даў падпіску аб прыняцці праваслаўя. Гэтай падпіскі ад яго ніхто не патрабаваў. Зрабіў ён гэта па прыкладзе Іосіфа (Сямашкі), які яшчэ ў 1833 годзе прасіў прыняць яго ў праваслаўе, каб не крывадушнічаць пры пераўтварэнні уніі. Архіепіскап Васілій быў прыхільнікам няспешнай, паступовай падрыхтоўкі да пераходу ў праваслаўе. Ён асабіста наведваў прыходы вялікай епархіі, каб самому збіраць подпісы на пераход у праваслаўе без выкарыстання прымусу.

Дзякуючы дзейнасці архіепіскапа Васілія (Лужынскага) быў дадзены прыклад арганічнага ўзаемадзеяння паствы і царкоўнай іерархіі ў справе адмаўлення ад уніі. Такая еднасць не дазволіла супрацьпаставіць народ і свяшчэннаначелле. Таму не выпадкова, што Полацкі саборны акт 1839 года быў падпісаны ў Полацку прылюдна.

Аднаўленне старажытнай праваслаўнай Полацкай епіскапскай кафедры адбылося ў красавіку 1833 года. Полацкая епархія была прылічана да 3-га класа і ў дыптыху заняла месца пасля Ўладзімірскай. На адноўленую епіскапскую кафедру быў пастаўлены вікарый Санкт-Пецярбургскі, епіскап Рэвельскі Смарагд (Крыжаноўскі). Ён пачаў тытулавацца: «епіскап Полацкі і Віленскі». Межы епархіі былі надзвычай шырокія і ахоплівалі тэрыторыю Віцебскай, Віленскай і Курляндскай губерніяў. На пачатку 1834 года ў епархіі налічвалася трохі больш за 100 цэркваў і 6 манастыроў:
—Віленскі Свята-Духаў;
—Полацкі Богаяўленскі з прыпісной Свята-Нікалаеўскай царквой у Ропна;
—Свята-Троіцкі (Маркаў) у Віцебску;Невельскі Спаса-Праабражэнскі;
—Сурдзецкі Свята-Духаў;
—Вярбілаўскі Свята-Пакроўскі.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.