Трываласць праваслаўнай веры


Архіепіскап Васілій (Лужынскі) болей і, які застаў ва уніі, наадварот, быў прыхільнікам агульнага, масавага, саборнага ўз'яднання праз асцярожныя унутраныя змены самой уніяцкай царквы. Такога ж пункту погляду прытрымліваліся і іншыя дзеячы ўз'яднання з уніяцкага духавенства. Дзеянні епіскапа Смарагда касавалі ўвесь плён іх дбайнай працы, абуралі уніяцкае духавенства і памешчыкаў. Паміж епіскапам Смарагдам і архіепіскапам Васіліем (Лужынскім) узнік сур'ёзны канфлікт. Смарагд напісаў некалькі скаргаў. Аднак перамог усё ж падыход, прапанаваны архіепіскапам Васіліем (Лужынскім). У 1837 годзе Смарагд быў заменены больш абачлівым епіскапам Ісідарам (Нікольскім) (1837-1840).

Пасля смерці ў 1838 годзе уніяцкага мітрапаліта Іасафата (Булгака) (1833-1838) да кіравання Беларускай уніяцкай кафедрай прыступіў архіепіскап Васілій (Лужынскі). Разам з Іосіфам (Сямашкам) і Антоніем (Зубко) ён давёў справу ўз'яднання уніятаў Беларускай і Літоўскай епар-хіі да канца.

Сабор грэка-уніяцкіх епіскапаў і найвышэйшага духавенства, што сабраўся 12 лютага 1839 года ў нядзелю Праваслаўя, прыняў саборна пастанову аб ўз'яднанні з праваслаўнай царквою. Архіепіскап Васілій пісаў з гэтай нагоды: «Гэтае дзеянне заключылі мы гарачым маленнем у Полацкім кафедральным (Сафійскім) саборы, каб усявышні Глава Царквы і Госпад Іісус Хрыстос дараваў поспех цвёрдаму намеру нашаму пакласці ў імя Яго святое канец падзелу рускіх цэркваў» (Цыт.: А.А.Сапунов. исторические судьбы Полоцкой епархіі. С. 127). Да саборнага акта прыкладаліся абавязацельствы 1305 святароў і манахаў. Пасля прыняцця саборнага акта колькасць іх узрасла да 1607. Мітрапаліт Іосіф (Сямашка) лічыў, што пасля гэтага не засталося ў абедзвюх епархіях ніводнага грэка-уніяцкага прыхода.

Галоўныя ўрачыстасці з нагоды ўз'яднання адбыліся ў Віцебскім Успенскім саборы, дзе 14 мая 1839 года Божую літургію адпраўляў мітрапаліт Кіеўскі Філарэт (1837-1857) у суслужэнні епіскапаў Ісідара і Васілія. У ліпені 1840 года Свяцейшы Сінод пастанавіў штогодняе святкаванне дня ўз'яднання. У Полацку яно праводзілася 5 чэрвеня ў адпаведнасці з спецыяльна распрацаваным цырыманіялам.
Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.