Полацкія архіерэі у 19-м і на пачатку 20-га стагоддзя

Падчас епіскапства Ісідара, які разам з кансісторыяй размясціўся ў Богаяўленскім манастыры, працягваліся рамонтныя работы ў архіерэйскім маёнтку Спас-Юр'евічы. Яшчэ ў 1836 годзе на рэстаўрацыю Спаса-Праабражэнскага храма і добраўпарадкаванне вакол яго было выдзелена з казны 30.359 рублёў. Меркавалася, што пасля прывядзення манастыра ў прыстойны выгляд, ён зробіцца загарадным архіерэйскім домам з пустыннай мужчынскай абіцеллю.

Калі ў красавіку 1832 года царква Спаса была вернута праваслаўным, для гэтага спатрэбілася спецыяльная рэзалюцыя імператара Мікалая I. Царква была ў скрайнім запусценні. Дах толькі месцамі быў пакрыты дахоўкай, а месцамі саломай. На сценах храма заставалася «некалькі палінялых іконаў» прападобнай Еўфрасінні, св. Параскевы, архангела Міхаіла і Праабражэння Гасподняга. Епіскап Магілёўскі і Віцебскі Гаўрыіл (Гарадкоў) (1831-1833), пад кіраўніцтвам якога была ў 1832 годзе Полацкая вобласць, добра вывучыўшы гісторыю манастыра, вырашыў цалкам яго адрадзіць, а потым «пасля належнага ўладкавання манастыра» перанесці мошчы прападобнай Еўфрасінні з Кіеўскіх пячэраў у заснаваную ёю Спаскую царкву. Паводле планаў уладыкі Гаўрыіла, таксама павінна быць перанесена ў Спаскую царкву і ікона Прасвятой Багародзіцы з Тарапецкага сабора, бо яна была набытая ў свой час па жаданню прападобнай Еўфрасінні. Уладыка Гаўрыіл збіраўсявярнуць у Спаскую царкву і крыж прападобнай Еўфрасінні.

Падзеі ў Полацкай епархіі пачалі разгортвацца такім чынам, што па міласці Божае сталася магчымым здзейсніць многія планы епіскапа Гаўрыіла.

Ужніўні 1839 года выйшаў Высокі ўказ аб перамяшчэнні Полацкага архіерэйскага дома ў Віцебск. У кастрычніку епіскап Ісідар разам са світаю пераехаў у Віцебск, дзе размясціўся ў Свята-Троіцкім (Маркавым) манастыры. Пакідаючы Полацк, уладыка Ісідар распарадзіўся аб тым, каб «Спаса-Праабражэнская царква пры загарадным доме не заставалася без багаслужэння», архімандрыту Богаяўленскага манастыра Паісію ў нядзельныя і святочныя дні «накіроўваць іераманаха для служэння ў ёй».

Украсавіку 1840 года ўладыка Ісідар перамяшчаецца на Магілёускую кафедру. Полацкую кафедру ўзначальвае, спачатку часова, а з 7 мая 1840 года — пастаянна, праасвяшчэнны Васілій (Лужынскі). 3 красавіка 1840 года межы Полацкай епархіі значна звузіліся і сталі супадаць з адміністратыўнымі межамі адной Віцебскай губерніі.

3 праасвяшчэннага епіскапа Васілія пачынаецца шэраг Полацкіх епіскапаў, галоўнай мэтаю якіх было аднаўленне старажытных Полацкіх святыняў, адражэнне храмаў і ўмацаванне царкоўнага жыцця, усталяване належнай сістэмы духоўнай адукацыі.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.