Полацкія архіерэі у 19-м і на пачатку 20-га стагоддзя


Храм быў збудаваны дзякуючы нястомнаму клопату настаяцельніцы манастыра ігуменні Яўгеніі (Гаваровіч), якая арганізавала інакіняў манастыра на збор сродкаў па ўсёй Расіі. Ігумення Яўгенія, пераемніца ігуменні Еўфрасінні (Сербіновіч), пры якой яна служыла скарбніцай, пакінула значны след у гісторыі манастыра. Дзякуючы яе дзейнасці колькасць інакіняў (разам з паслушніцамі) да канца XIX стагоддзя дасягнула 117-ці. Манастыр незаўважна набыў упарадкаваны выгляд.

Пры епіскапе Аляксандры колькасць духоўных вучэльняў у епархіі дасягнула шасці. Гэта:
—Віцебская духоўная семінарыя;
—Віцебская духоўная вучэльня;
—Полацкая жаночая духоўная вучэльня, што знаходзілася ў Віцебску;
—Полацкая духоўная вучэльня;
—Тадулінская жаночая духоўная вучэльня;
—Полацкая Спаса-Еўфрасіннеўская жаночая духоўная вучэльня пры манастыры.

У апошнім, апрача іншых прадметаў, у канцы XIX стагоддзя было ўведзена выкладанне іконапісу, першапачатковай медыцынскай дапамогі і гігіены, фізікі і ігры на скрыпцы. Навучалі тут рукадзеллю і вядзенню хатняй гаспадаркі. Гісторыю і геаграфію выкладалі асобы з акадэмічнай адукацыяй. У гэты ж час у епархіі была ўтворана першая школа-царква ў Слабадзе-Дзісне.

У 1896 годзе пры віцебскім архіерэйскім доме быў адчынены царкоўна-археалагічны музей.

На працягу 1896-97 гадоў у епархіі было пабудавана 17 новых цэркваў: 10 каменных і 7 драўляных. У 1898 годзе збудавана яшчэ 4 драўляныя храмы. У 1896 годзе завершаны капітальны рамонт Віцебскага кафедральнага Свята-Нікалаеўскага сабора, які ў 1843 годзе быў звернуты з галоўнага храма кляштара іезуітаў, а пазней перабудоўваўся ў 1869-1877 гг. Нягледзячы на гэта, становішча многіх храмаў заставалася засмучальным. Пра гэта пісаў і царкоўны друк: «У храмах больш за астатнія маюць патрэбу цяпер епархіі Полацкая і Магілёўская, дзе многія цэрквы патрабуюць альбо пільнага капітальнага рамонту, альбо замены новымі…» (Церковные ведомостн. 1899, №44).

На жаль, у бядотным стане знаходзіўся і Сафійскі сабор. Паводле сведчання відавочцаў, у канцы XIX стагоддзя ён знаходзіўся «амаль у развалінах». Неабходная для рамонту сума (10-50 тыс. руб.) была не пад сілу нешматлікаму прыходу, які складаў не больш за 1,5 тысяч душ.

У жніўні 1899 года на Полацкую кафедру быў пастаўлены епіскап Ціхан (Ніканораў), які да гэтага быў другім вікарыем Маскоўскай епархіі. Прызначэнне новага епіскапа было выклікана тым, што папярэдні прадстаяцель Полацкіх цэркваў епіскап Аляксандр спачыў 27 ліпеня 1899 года ў Віцебску. Пахаваны ён быў у Віцебскім кафедральным саборы каля правага клірасу.

Новапастаўлены епіскап Полацкі і Віцебскі Ціхан прыбыў у Віцебск 20 верасня 1899 года. Падчас свяціцельства ўладыкі Ціхана, што працягвалася нядоўга — да чэрвеня 1902 года ў Полацкай епархіі налічвалася 309 царкоўных прыходаў, якія размяркоўваліся па ўездах наступным чынам:

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.