Полацкія архіерэі у 19-м і на пачатку 20-га стагоддзя


Віцебскі ўезд — 47 прыходаў; Веліжскі — 32; Гарадокскі — 23; Дзвінскі — 9; Дрысенскі — 23; Лепельскі — 49; Люцынскі— 12; Невельскі — 40; Полацкі — 38; Рэжыцкі — 5; Себежскі—30 прыходаў.

Царкоўна-прыходскіх школаў налічвалася 813. Дзейнічала 602 школы пісьменства і 275 вучэльняў сістэмы Міністэрства народнай асветы. Самы маленькі па колькасці прыхаджанаў прыход налічваў 135 душ, а самы вялікі 9648. У той час лічылася, што аптымальная колькасць прыхаджанаў у аднаклірным прыходзе павінна складаць 2500 душ.

У самім Полацку налічвалася разам з дамавымі 9 цэркваў:
— Свята-Нікалаеўскі кафедральны сабор і ў ім два прыдзелы (Архістраціга Міхаіла і ў імя св. Аляк-сандра Неўскага);
— Сафійскі сабор з цудатворнай іконай Божае Маці і прыдзелам у імя Ціхана Задонскага;
— царква ў імя св. Апостала і Багаслова Іаана;
— царква ў імя Архістраціга Міхаіла, на могілках за рэчкай Палатой (прыпісная да Свята-Нікалаеўскага сабора);
Свята-Пакроўскі прыход, пасля таго, як 21 мая 1900 года царква згарэла, захаваўся і на чале з яго настаяцелем святаром Іаанам Емельяновічам займаўся зборам сродкаў на аднаўленне храма;
— царква ў імя Сашэсця Святога Духа (адзінаверніцкая);
— Свята-Нікалаеўская (дамавая) пры настаўніцкай семінарыі;
—царква ў імя Спаса Нерукатворнага пры мужчынскай духоўнай вучэльні.
У другім кафедральным цэнтры — Віцебску, разам з дамавымі, налічвалася 35 цэркваў:
— Свята-Пакроўская, Крыжовая — у ёй ікона прападобнай Еўфрасінні і часціца яе мошчаў;
— да Крыжовай царквы была прыпісаная дамавая царква ў імя прападобнай Еўфрасінні на архіерэйскай дачы ў Залучэссі;
— Свята-Нікалаеўскі кафедральны сабор, у ім мясцовашанаваная Іверская ікона Божае Маці;
— Свята-Успенскі гарадскі сабор з прыдзелам у імя Трох Свяціцеляў і капліцамі ў імя прападобнай Еўфрасінні і ў гонар Нерукатворнага Вобраза Спаса (заснаваная ў памяць ўз'яднання уніятаў);
— Свята-Благавешчанская з прыдзелам ў імя Пакрову Прасвятое Багародзіцы (з 1839 года тут служылі адзінаверцы);
— царква ў імя св. Апостала і Багаслова Іаана;
— Свята-Богаяўленская з мясцовашанаванай іконай званай «Сямёнаўская», чаму і царкву прыхаджане пачалі называць «Сямёнаўскай»;
— царква Ўваскрэсення Хрыстовага — Заручаўская;
— царква Ўздзвіжання Крыжа на Ўздзвіжанскіх могілках (прыпісная да Ўваскрэсенскай);
— Свята-Ўваскрэсенская (Рынкавая) з асабліва шанаванымі іконамі вмц. Варвары і Нерукатворнага Спаса, пры царкве капліца ў імя Антонія Рымляніна;
— царква ў імя св. вмч. Георгія Пераможца ў Юр'евай слабодцы, пры царкве крынічка, на якой узведзена капліца, на крынічку ладзіцца хрэсны ход штогод на прастольнае свята 23 красавіка (6 мая);
— Свята-Ільінская, збудаваная паводле падання ў 1447 годзе польскі каралём Казімірам ва ўдзячнасць за цудоўнае выратаванне сваёй жонкі, якое здарылася ў Ільін дзень (згарэла 13 красавіка 1904 года);
— царква ў імя Іаана Хрысціцеля;
— прымогілкавая царква ў імя Архістраціга Міхаіла на Стара-Манастырскай вуліцы (прыпісная да Свята-Петра-Паўлаўскай царквы);
— Свята-Нікалаеўская з прыдзелам у гонар Пакрову Прасвятое Багародзіцы, належала да вайсковага ведамства;
— Свята-Нікалаеўская прымогілкавая за рэчкай Віцьбай;
— Свята-Нікалаеўская (прыпісная да Іаана-Багаслоўскай);
— Святых Апосталаў Пятра і Паўла;
— Свята-Пакроўская (прыпісная да Ўваскрэсенскай-Зарэчанскай);
— Свята-Пакроўская ў агароджы Ільінскай царквы;
— царква ў гонар Ражджаства Хрыстовага;
— царква ў гонар Ражджаства Прасвятое Багародзіцы (у агароджы Свята-Петра-Паўлаўскай царквы);
— Спаса-Праабражэнская з шанаванай іконай Чанстахоўскай Божае Маці;
— Свята-Троіцкая на могілках на Пескаваціку (званая ў народзе «Тройца чорная»);
— Свята-Троіцкая на «Тройчанскіх» могілках (у народзе «Тройца каменная»);
— Свята-Успенская, адзінаверніцкая.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.