Полацкія архіерэі у 19-м і на пачатку 20-га стагоддзя


Апрача таго ў горадзе налічвалася 11 дамавых цэркваў:
— царква ў імя свяціцеля Дзімітрыя Растоўскага, у будынку мужчынскай духоўнай вучэльні;
— Свята-Духавая пры жаночай духоўнай вучэльні;
— царква ў імя свв. Кірыла і Мяфодзія ў будынку духоўнай семінарыі;
—Ц арква ў імя прп. Сергія Раданежскага ў будынку мужчынскай класічнай гімназіі;
— царква ў імя св. Аляксандры царыцы, у Доме працалюбства;
— царква ў гонар іконы Божае Маці «Усіх тужлівых Радасць» ў будынку губернскай больніцы;
— царква ў імя св. вмц. Екацярыны ў губернатарскім палацы, што прылягаў да Ўспенскага сабору;
— царква ў імя св. вялікай княгіні Вольгі ў прытулку дабрачыннага таварыства пад патранатам імператрыцы Марыі;
— Спаса-Праабражэнская ў казармах 164-га пяхотнага полку (паходная, улетку пераносілася ў лагеры);
— У гонар Ражджаства Хрыстовага ў казармах 163-га полку.

На пачатак XX стагоддзя ў Полацкай епархіі было тры мужчынскія і чатыры жаночыя манастыры. Мужчынскімі абіцелямі былі:
— Віцебскі Свята-Троіцкі (Маркаў) манастыр з храмамі ў гонар Святой Троіцы, Пакрову Прасвятое Багародзіцы з прыдзелам ў імя св. Марка і прымогілкавай царквою ў імя св. Нікалая Цудатворцы. Да манастыра таксама належалі цэрквы ў імя св. вмц. Екацярыны ў фальварку Шыдлоўшчына і капліца ў імя свц. Нікалая на беразе Заходняй Дзвіны. У манастыры знаходзілася асабліва шанаваная ікона Казанскай Божае Маці, прынесеная з Масквы ў 1655 годзе. Хрэсны ход з іконай адбываўся ў пятніцу напярэдадні свята свв. першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла да Параскевінскай царквы і назад;
— Полацкі Свята-Богаяўленскі манастыр з галоўным храмам у гонар Богаяўлення, які меў два прыдзелы: паўднёвы — ў гонар Ражджаства Прасвятой Багародзіцы, і паўночны — ў гонар іконы Божае Маці «Усіх тужлівых Радасць», і дамавой царквой у імя св. вмц. Екацярыны. Да манастыра належыла таксама могілкавая Свята-Нікалаеўская царква ў маёнтку Ропна. Туды штогод 9 мая ладзіўся хрэсны ход з асабліва шанаванай манастырскай іконай Іверскай Божае Маці;
— Невельскі Спаса-Праабражэнскі манастыр з храмам у гонар Праабражэння Гасподняга, дзе быў прыдзел у імя свц. Нікалая, і з царквой у імя св. Ніла Столбенскага, дзе захоўвалася асабліва шанава-ная ікона гэтага святога.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.