Апошнія дзесяцігоддзі


Рашэннем Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы 10 мая 1992 года былі ўтвораныя самастойная Віцебская епархія, з тытулам у правячага архіерэя «Віцебскі і Аршанскі», і самастойная Полацкая епархія , з тытулам у правячага архіерэя «Полацкі і Глубокскі» Межы наноў утворанай Полацкай епархіі ахопліваюць тэрыторыю адзінаццаці адміністратыўных раёнаў Віцебскай вобласці: Браслаўскага, Верхнедзвінскага, Глубокскага, Докшыцкага, Лепельскага, Міёрскага, Полацкага, Пастаўскага, Расонскага, Ушацкага і Шаркаўшчынскага.

На пачатак 1995 года епархія налічвала 69 прыходаў і адзін манастыр, святароў было — 52, дыяканаў — 4. У царкоўна-адміністратыўных адносінах епархія падзелена на восем благачынніцкіх акругаў. Кіруе з 1992 года епархіяй епіскап Полацкі і Глубокскі Глеб (Савін). Да гэтага ён займаў Днепрапятроўскую епіскапскую кафедру на Украіне.
Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.