Мінская епархія


Кананічная тэрыторыя новазаснаванай епархіі ахоплівала старажытныя Мінскую, Тураўскую і Пінскую землі з гарадамі: Мінск, Ізяслаўль (сучасн. Заслаўе), Слуцк, Наваградак, Клецк, Пінск, Барысаў, Бабруйск, Лагойск і інш. Тут спрадвеку была сцверджана праваслаўная вера, якую да канца XVI стагоддзя можна было амаль бесперашкодна вызнаваць, і дзякуючы гэтаму яна глыбока ўкаранілася ў сэрцах жыхароў гэтых земляў і стала "верай продкаў". Праваслаўе вызнавалі як простыя людзі, так і слынныя вяльможы і князі. Іх клопатамі будаваліся і падтрымліваліся шматлікія храмы і манастыры. Святло ісціны Хрыстовай заззяла над беларускай зямлёй дзякуючы духоўным подзвігам "златавуснага" настаўніка Праваслаўнай Царквы епіскапа Тураўскага, свяціцеля Кірыла (памяць 28 красавіка/11 мая); епіскапа Тураўскага, Пячэрскага затворніка, свяціцеля Лаўрэнція (памяць 29 студзе-ня/11 лютага); прападобнага Марціна, Тураўскага затворніка (памяць 27 чэрвеня/10 ліпеня); прападобнага Елісея, ігумена Лаўрышаўскага (памяць 23 кастрычніка/5лістапада). Дагэтуль ацаляе сэрцы і фізічныя немачы сваім малітоўным заступніцтвам перад Госпадам праведная Сафія, княгіня Слуцкая (памяць 19 сакавіка/1 красавіка).

Дзесяткі разоў пабожныя жыхары гэтых месцаў спадабляліся асаблівай міласці Божае, якая даравалася праз яўленне цудатворных іконаў Прасвятое Багародзіцы. Асобныя з іх дагэтуль струменяць благадаць душам усіх, хто з вераю да іх звяртаецца.
 
Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.