Храмы і манастыры на тэрыторыі будучай Мінскай епархіі


У 1558 годзе недалёка ад Мінска ўладальнікамі маёнтка Саламарэчча Ганнай Іванаўнай і Іванам Васільевічам быў заснаваны Свята-Пакроўскі Саламарэчанскі мужчынскі манастыр. Ва ўладанне манастыра яго заснавальнікі адпісалі дзве вёскі — Бараўляны і Бандзечы. У 1639 годзе гэты манастыр быў прыпісаны да Куцеінскай Лаўры, а пазней апынуўся пад уніяй.

Дзейнічалі манастыры і ў Мінску. Да канца XVI стагоддзя іх налічвалася пяць: Свята-Мікалаеўскі ў замку з мітраполічым домам, што згадваецца ў пачатку XV стагоддзя; Свята-Касма-Даміянаўскі; Свята-Духаў, Свята-Троіцкі жаночы; Спаса-Увазнясенскі. Самым старажытным быў Спаса-Увазнясенскі. Асобныя даследчыкі схільныя нават лічыць часам яго заснавання канец X — пачатак XI стагоддзя. Манастыр меў значны аўтарытэт у Кіеўскай (Літоўска-Наваградскай) мітраполіі. Аб гэтым сведчыць удзел настаяцеля манастыра ігумена Сергія ў саборы духавенства, які адбыўся ў Вільні ў 1509 годзе. Двое архімандрытаў з ліку настаяцеляў Спаса-Увазнясенскага манастыра Іона і Міхаіл (Рагоза) былі пасвячоныя ў мітрапаліты Кіеўскія (Літоўска-Наваградскія). Адбылося гэта ў 1516 і 1588 гг. адпаведна.

Калі ў канцы XV стагоддзя манастырскія пабудовы былі моцна пашкоджаныя пажарам, дапамогу абіцелі аказала сужонка караля і Вялікага князя Літоўскага Аляксандра (1492-1501) Алена Іванаўна, якая адпісала ў валоданне манастыру маёнтак Трасцянец. Пра гэта быў зроблены надпіс у напрастольным Евангеллі, што знаходзілася ў галоўным манастырскім храме.

Вышэй былі пералічаныя тыя старажытныя манастыры ў межах будучай Мінскай епархіі, сведчанні пра якія захаваліся хоць у малой ступені. Прычым, называліся толькі тыя абіцелі, заснаванне якіх адбылося да канца XVI стагоддзя. Ад пачатку XVII стагоддзя вялікая колькасць старажытных манастыроў апынулася пад уніяй, а замест іх намаганнямі шматлікіх абаронцаў Святога Праваслаўя быў заснаваны шэраг новых абіцеляў.

Апрача новых манастыроў у межах будучай Мінскай епархіі існавала шмат старажытных праваслаўных храмаў. Практычна кожны старажытны беларускі горад меў іх. Так, у Тураве налічвалася да 14 храмаў. Асобныя крыніцы павялічваюць гэтую лічбу да 50-ці. У Пінску да сярэдзіны XVI стагоддзя налічвалася 16 праваслаўных храмаў. Сярод іх Свята-Дзімітрыеўскі кафедральны сабор, каменны з чатырма прыдзеламі (сабор дашчэнту згарэў пад час пажараў 1648 1 1654 гг.); Свята-Фёдараўская царква ў гондр нябеснага апекуна Пінска вмч. Фёдара Цірана; Свята-Успенская царква Ляшчынскага манастыра; Свята-Мікалаеўская; Прачысценская; Свята-Міхайлаўская, Свята-Троіцкая; Юр’еўская; манастырская Богаяўленская (манастыр у 1797 годзе цалкам згарэў); Свята-Варварынская манастырская. Пад час казацкай вайны 1648 года было знішчана агнём 7 храмаў. У Мазыры напрыканцы XVIII стагоддзя было вядома пра існаванне тут раней 5 праваслаўных храмаў. У Лагойску, першыя звесткі пра які датуюцца XII стагоддзем, з даўніх часоў існаваў праваслаўны храм, спалены татарамі ў 1505 годзе разам з замкам. У Смалявічах дзейнічала царква, пабудаваная ў 1508 годзе князем Канстанцінам Астрожскім. Здаўна існаваў храм у Смілавічах. Вядома таксама пра існаванне дзвюх старажытных цэркваў у Клецку. У адной з іх, у імя св. вмч. Георгія, на сцяне быў зроблены па-славянску надпіс, які датуецца 1589 годам. Другая, у імя св. Ірыны, была яшчэ больш старажытнай. У Мінскіх актах ёсць звесткі пра існаванне ў XV і XVI стагоддзях праваслаўных храмаў у Нясвіжы. Агульная іх колькасць даходзіла да 8. Самым старажытным з нясвіжскіх праваслаўных храмаў лічылася царква ў гонар Ражджаства Прасвятое Багародзіцы. На момант заснавання першага ў Нясвіжы касцёла князямі Кішкамі ў канцы XV стагоддзя царква гэтая ўжо існавала. Славіцца старажытнасцю Свята-Барыса-Глебская царква ў Наваградку. Паводле падання яна была ўзведзена на месцы язычніцкага капішча. У Свята-Успенскай замка-вай царкве Наваградка ў 1416 годзе праводзіўся сабор епіскапаў, на якім быў абраны першы мітрапаліт для Кіеўскай (Літоўска-Наваградскай) мітраполічай кафедры. Агірача таго вядома пра існаванне ў Наваградку раней Свята-Троіцкай, Пятніцкай, Свята-Мікалаеўскай, Свята-Сімяонаўскай і Іаанаўскай цэркваў.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.