Перыяд уніі

У кастрычніку 1596 года ў Брэсце адбылося падпісанне акта царкоўнай уніі з рыма-каталіцкай царквой. У адпаведнасці з гэтым дакументам, які падпісалі шэсць епіскапаў з васьмі, амаль уся Кіеўская (Літоўска-Наваградская) мітраполія пераходзіла ў падпарадкаванне Папе Рымскаму. У замену на прыняцце верхавенства Папы епіскапы прасілі захаваць нязменнымі абрады і асобныя праваслаўныя таінствы, а таксама службу па-царкоўна-славянску. У ліку тых, хто падпісаў акт аб уніі, быў ранейшы архімандрыт Слуцкага Свята-Троіцкага і Мінскага Спаса-Увазнясенскага манастыроў Міхаіл Рагоза, узведзены ў 1589 годзе ў сан мітрапаліта Кіеўскага (Літоўска-Наваградскага).

У выніку падпісання Брэсцкай царкоўнай уніі Кіеўская (Літоўска-Наваградская) праваслаўная мітраполія сваё існаванне спыніла. Пад юрысдыкцыяй уніяцкага свяшчэннаначалля апынуўся і епіскап Пінскі Ляонцій Пяльчыцкі, які падпісаў акт Брэсцкай уніі і заняў Пінскую кафедру ў якасці уніяцкага архіерэя.

Вестка пра унію і ў шэрагу выпадкаў гвалтоўнае яе ўсталяванне, была ўспрынята праваслаўнымі людзьмі ўсіх грамадзянскіх саслоўяў з незадавальненнем і нараканнем. Пасля прыняцця уніі пры падтрымцы з боку каралеўскай улады пачалося адыманне храмаў і манастыроў у праваслаўных, а таксама стараннае распаўсюджванне ідэі уніі сярод праваслаўнага насельніцтва. Для супрацьдзеяння прыхільнікам уніі праваслаўныя розных саслоўяў пачалі аб'ядноўвацца ў брацтвы. У адным толькі Мінску, апрача шпітальнага брацтва пры саборным храме Ражджаства Прасвятое Багародзіцы, заснаванага яшчэ ў 1590 годзе, на пачатку XVII стагоддзя ўзнікла яшчэ шэсць брацтваў. У Слуцку дзейнічала Спаса-Праабражэнскае брацтва, у Бабруйску — Свята-Мікалаеўскае, у Пінску — Свята-Богаяўленскае. Усе брацтвы духоўна і арганізацыйна групаваліся вакол праваслаўнага Віленскага Свята-Духава манастыра і брацтва пры ім, якае было заснавана ў 1584 годзе з благаславення Патрыярха Канстанцінопальскага Іерэміі. У Віленскае брацтва ўваходзіў Мінскі ваявода Багдан Сапега і Наваградскі — Фёдар Скумін.

Пры брацтвах адчыняліся школы і друкарні, праз брацтвы праводзіліся ахвяраванні на карысць Праваслаўнай Царквы.

Пра адносіны брацтваў да распаўсюджвання уніі і сродкі супрацьстаяння ёй красамоўна сведчыць наступная заява львоўскіх братчыкаў, зробленая ў 1621 годзе: "Паколькі унія, альбо лепш сказаць разлад і сумяціца, адбылася з-за свавольнага злачынства пастыраў, з-за неразумення і няведання народам тайнаў благачэсця, мы павінны дзейнічаць і рабіць усё насуперак гэтаму, каб не дайсці да пагібелі.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.