Царкоўнае кіраванне ў XVIII стагоддзі. Перадумовы заснавання епіскапскай кафедры


Нарадзілася Сафія ў 1588 годзе і была адзінай дачкой ад шлюбу бацькі свайго Юрыя з Кацярынай Цянчынскай. На працягу аднаго года пасля яе з'яўлення на свет адышлі да Госпада яе маці і бацька, пакінуўшы яе ў сумнай сіроцкай долі. Апекунамі непаўналетняй Сафіі былі спачатку жмудскі стараста Юрый Хадкевіч, а пасля яго смерці — кашталян віленскі Іеранім Хадкевіч. Пасля дасягнення шлюбнага ўзросту па дамаганнях апекуноў, якія клапаціліся аб прабачэнні ім значнай грашовай запазычанасці, Сафія мусіла ўступіць у шлюб з сынам віленскага ваяводы, нясвіжскім князем Янушам Радзівілам. Уступаючы ў шлюб, усе незлічоныя багацці, якія засталіся ў спадчыну Сафіі, яна перапісала на імя мужа, паставіўшы пры гэтым пэўную ўмову, каб дзеці ад гэтага шлюбу былі праваслаўнымі і сама яна заставалася б у Праваслаўі. Паколькі муж Сафіі Януш Радзівіл у той час вызнаваў каталіцтва, то дзеля вырашэння гэтага пытання ён пісьмова звярнуўся да Папы Рымскага, але, не знайшоўшы з боку апошняга поўнага разумення, пакінуў каталіцтва і перайшоў у кальвінізм. Вянчаліся Сафія і Януш у праваслаўным храме паводле чыну праваслаўнай царквы.

У асобе праведнай Сафіі, якая вызначалася асаблівай хрысціянскай пабожнасцю, Слуцк у цяжкія гады, калі адбываўся моцны націск на праайцоўскую праваслаўную веру, знайшоў для сябе маральнае ўмацаванне і матэрыяльную падтрымку.

Пад час з'яўлення першых уніяцкіх місіянераў на пачатку XVII стагоддзя ў Слуцку было заснавана Спаса-Праабражэнскае брацтва пры аднайменным манастыры. Дзякуючы дзейнасці гэтага брацтва унія не атрымала тут першапачатковага поспеху. У справах брацтва брала чынны ўдзел княгіня Сафія, з'яўляючыся яго актыўнай апякункай і хадайніцай.

Патрыярх Іерусалімскі Феафан благаславіў Спаса-Праабражэнскі манастыр брацкім крыжам і выдаў у 1620 годзе Патрыяршую грамату, паводле якой манастыр выходзіў з-пад юрысдыкцыі мясцовай іерархіі і падпадаў пад непасрэднае кіраванне Патрыярха Канстанцінопальскага.

Княгіня Сафія шчодра ахвяравала на храмы і манастыры, сваімі рукамі вышывала золатам і срэбрам святарскія аблачэнні, паломнічала да храмаў у дні іх прастольных святаў.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.